Юрый Віктаравіч Палякоў

(Пасля перасылкі з Ю. Палякоў)

Юрый Віктаравіч Палякоў (нар. у снежні 1954, Талачын, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар, мастак. Спецыялізіруеца на разьба па дрэве і акварэлі.

Юрый Віктаравіч Палякоў
Дата нараджэння снежань 1954 (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар
Вучоба

Біяграфія

правіць

Скончыў Талачынскую сярэднюю школу № 2, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчую майстэрню Акадэміі мастацтваў СССР (1990). Вучыўся ў скульптараў Анатоля Анікейчыка і Андрэя Бембеля.

Удзельнік абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаў. Працуе ў галіне манументальнай, паркавай і станковай скульптуры.

Творчую працу спалучае з выкладчыцкай дзейнасцю. Працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў Славенскай сярэдняй школе, кіруе дзіцячай мастацкай студыяй у Талачынскім Доме рамёстаў.

Творчасць

правіць

З'яўляцца аўтарам больш за 60 скульптурных работ. Сярод найбольш значных – мемарыяльныя комплексы памяці загінуўшых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Азярцы і Гаршчэўшчына, мемарыяльная дошка з гарэльефам Уладзіміра Караткевіча на адным з дамоў у Оршы.

Скульптурная кампазіцыя ۫«Народныя пісьменнікі Максім Танк і Пятрусь Броўка» служыць наглядным дапаможнікам для новых навучэнцаў Акадэміі мастацтваў.

Работы, прысвечаныя землякам: «Цётка Люба – жанчына з Новай Будаўкі», «Браты Лугаўцовы ў Кандалакшы», «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дуран», «Дыяген з Талачына Жэня Баханка», «Закахаўся ў прыгажосць».

Аўтар карцін, напісаных акварэллю: «Дзень нараджэння», «Двое».

Сотні яго прац знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі Беларусі, але і ЗША, Германіі, Італіі, Ізраіля, Расіі, а таксама ў музейных калекцыях Беларусі[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны памятным медалём фонду імя Калабанава.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Бирюков, В. Этот огромный мир, и человек в нем – художник / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2011. – 20 жн. – С. 2.
  • Мазур, А. Божай іскры святло... / А. Мазур // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 18 студз. – С. 4.
  • Мазур, А. Для сучаснікаў і нашчадкаў / А. Мазур // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 7 лют. – С. 5.
  • Мазур, А. Натхненне дзеля прыгажосці / А. Мазур // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 28 лістап. – С. 9.
  • Нашай малой радзіме ёсць кім ганарыцца / падрыхт. В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2019. – 13 крас. – С. 4.
  • Шутава, В. Скульптар з правінцыі – не значыць правінцыяльны / В. Шутава // Народнае слова. – 2009. – 3 лістап. – С. 8.
  • Шутова, О. Два мастера, два юбиляра / О. Шутова // Народнае слова. – 2005. – 11 студз. – С. 4.
  • Ю. В. Поляков // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 150.