Яакаў Нахум Эпштэйн

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Яакаў Нахум Эпштэйн (20 лістапада 1878, Брэст-Літоўск — 29 лютага 1952, Іерусалім) — вучоны, даследчык Талмуда.

Яакаў Нахум Эпштэйн
Дата нараджэння 20 лістапада 1878(1878-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лютага 1952(1952-02-29) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Ezra Zion Melamed[d]
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Да дзесяці гадоў вучыўся ў хедэры, затым — пад кіраўніцтвам бацькі-рабіна. У 1893-95 вучыўся ў ешыве Міра, затым вярнуўся ў Брэст-Літоўск і працягваў заняткі ў мясцовым бэт-мідрашы. Акрамя звычайнай для таго часу праграмы, заняўся таксама тэксталагічнымі даследаваннямі твораў равіністычнай літаратуры. У 1902 годзе пераехаў у Вільню. У гады знаходжання ў гэтым горадзе апублікаваў свае першыя навуковыя артыкулы.

Па сямейных абставінах вымушаны быў вярнуцца ў Брэст-Літоўск, дзе, аднак, не перапыніў навуковай працы. У 1907 пераехаў у Вену і пасля гадавой падрыхтоўкі паступіў у Венскі ўніверсітэт, вывучаў семіцкую філалогію, філасофію і гісторыю. У 1923 годзе быў запрошаны ў якасці лектара ў Hochschule für die Wissenschaft des Judentums — найбуйнейшы ў той час цэнтр яўрэйскіх філалагічных і гістарычных даследаванняў, дзе выкладаў два гады. У гэты час Эпштэйн пачаў працу над поўным навуковым выданнем тэксту Мішны — каласальная праца ўсяго яго жыцця.

З 1925 быў прафесарам філалогіі Талмуда ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

Эпштэйн — адзін з заснавальнікаў і рэдактараў навуковага альманаха «Двір», прысвечанага філалогіі мовы іўрыт, які выходзіў у 1923-24. Быў заснавальнікам і рэдактарам першых 23 тамоў навуковага штоквартальника «Тарбіц» (1930—1952) — вядучага ізраільскага выдання ў галіне яўрэйскай філалогіі і гісторыі. Бібліяграфія навуковых прац Эпштэйна ўтрымоўвае каля 130 прац.

Спасылкі

правіць