Ягор Дзмітрыевіч Малаткоў

беларускі футбаліст

Ягор Малаткоў (нар. 23 ліпеня 2003, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).

Футбол
Ягор Малаткоў
Поўнае імя Ягор Дзмітрыевіч Малаткоў
Нарадзіўся 24 ліпеня 2003(2003-07-24)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см[2]
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Беларусь Дняпро (Магілёў) 18 (0)
2021   Беларусь Дняпро-Юні (Магілёў) 21 (10)
2023   Беларусь Слонім-2017 14 (1)
2024—   Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да магілёўскага «Дняпра» ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі, тады ж падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[3]. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», з 10 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне.

Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі, у канцы сезона 2022 стаў трапляць у стартавы склад.

У жніўні 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[4][5]. У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[6].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 Д3 Дняпро   2 0
2021 Д3 Дняпро-Юні   21 10
2022 Д1 Дняпро   10 0
2023 (1) Д2 Дняпро   6 0
2023 (2) Д2 Слонім-2017   14 1

Крыніцы правіць

  1. https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_malatkov/
  2. а б https://vk.com/wall-149810625_9954
  3. Егор Малатков подписал первый профессиональный контракт (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (1 кастрычніка 2020). Праверана 5 лютага 2024.
  4. В "Слониме-2017" еще четыре новичка. Один из них из Либерии (руск.). football.by (3 жніўня 2023). Праверана 5 лютага 2024.
  5. Егор Малатков отдан в аренду (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (3 жніўня 2023). Праверана 5 лютага 2024.
  6. «Орша» сообщила об аренде трех футболистов могилевского «Днепра» (руск.). bel.football (2 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.