Ягор Летаў
Ягор Летаў (руск.: Егор Летов, сапр. імя Ігар Фёдаравіч Летаў) (10 верасня 1964, Омск — 19 лютага 2008, Омск) — рускі рок-музыкант, легенда савецкай панк-сцэны, нязменны лідар гуртоў «Гражданская оборона», «Егор и Опизденевшие» і інш.
Ягор Летаў | |
---|---|
руск.: Егор Летов | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1964 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 2008 (43 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Жонка | Natalia Chumakova[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | паэт, спявак, аўтар песень, гукарэжысёр, аўтар-выканаўца, гітарыст, мастак, мульціінструменталіст, рок-музыкант, мастак-канцэптуаліст, студыйны музыкант, музыкант |
Пеўчы голас | барытон і Скрымінг |
Інструменты | гітара, бас-гітара, ударныя музычныя інструменты, шум, Магнітная стужка і вакал |
Жанры | рок-музыка, пост-панк, псіхадэлічны рок, нойз-рок, гаражны рок[d], нойз[d], індастрыял, аўтарская песня і garage punk[d] |
letov.ru (руск.) (англ.) | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 верасня 1964 года ў Омску. Маці — Тамара Георгіеўна Летава (Марцем’янава) (1935—1988); бацька — Фёдар Дзмітрыевіч Летаў (1926—2018), вайсковец, у 1990-х — сакратар райкама КПРФ у Омску; брат — Сяргей Фёдаравіч Летаў, музыкант, саксафаніст, імправізатар.
25 мая 1982 года скончыў 10-ы клас школы № 45 Омска. Пасля школы пераехаў да брата ў Падмаскоўе (мяст. Краскова Любярэцкага раёна) і паступіў у маскоўскае будаўнічае ПТВ, аднак вясной 1983 года быў адлічаны за прагулы і непаспяховасць і да 1984 года вярнуўся назад у Омск. Пасля адлічэння пэўны час працаваў мастаком партрэтаў Леніна для стэндаў навочнай агітацыі (Омскі шынны завод, Омскі маторабудаўнічы завод імя Баранава), дворнікам і тынкоўшчыкам на будоўлі.
Палітычныя погляды
правіцьВыступаў супраць развалу СССР, называў сябе «савецкім нацыяналістам». Ад пачатку стварэння Нацыянал-бальшавісцкай партыі быў яе сябрам (меў партыйны білет пад нумарам 4). Сярод палітыкаў былога СССР асобна вылучаў Аляксандра Лукашэнку, супрацьпастаўляючы яго расійскім палітыкам; спадзяваўся на атрыманне ўлады ў Расіі беларускім прэзідэнтам. У сярэдзіне 2000-х гг. публічна адмежаваўся ад любых палітычных сілаў.
Тэксты песень, напісаных Ягорам, прасякнутыя непрыняццём дзяржаўных інстытутаў прымусу, вайны, ідэямі рускага нацыяналізму.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ягор Летаў