Язэп Шпэт

беларускі пісьменнік
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Язэп Геркуланавіч Шпэт (23 лютага 1891, Зембін, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 21 студзеня 1955) — беларускі пісьменнік, публіцыст, фалькларыст.

Язэп Шпэт
Магіла Язэпа Шпэта
Магіла Язэпа Шпэта
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 лютага 1891(1891-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1955(1955-01-21) (63 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, фалькларыст
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 23 лютага 1891 года ў мястэчку Зембін Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці). Бацька, Геркулан Аляксандравіч Шпэт, быў арганістам зембінскага касцёла. Маці рана засталася сіратой, выхоўвалася ў доме пана Свянціцкага. Язэп атрымаў пачатковую асвету ў сваім мястэчку, потым вучыўся ў Вільні на майстра па вытворчасці масла. Тут ён скора далучыўся да беларускага руху: гуртаваўся з беларускімі дзеячамі Вільні, хацеў працаваць у «Нашай Ніве». Аднак лёс склаўся інакш, і скончыўшы навуку ён вярнуўся на Барысаўшчыну.

У 1911—1912 гадах быў за панскага аканома ў маёнтку Замошша Граковіча, пазней працаваў у Казіміраве Свянціцкага. Падтрымліваў сувязі з вядомым гісторыкам беларускай літаратуры і краязнаўцам Рамуальдам Зямкевічам, які настойліва раіў Шпэту запісваць фальклор і народныя абрады.

У 1913 годзе вярнуўся ў Вільню, дзе ў газеце «Беларус» было надрукавана яго першае апавяданне «Сіроцкая доля». Актыўна друкаваўся ў «Нашай Ніве» і «Беларусе» — за два перадваенныя гады з’явілася больш за 20 яго расказаў. З пачаткам Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны, у беларускія газеты дасылаў апавяданні, паведамленні і нататкі з фронта.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 года Язэп Шпэт вярнуўся ў родны Зэмбін. У мінскай газеце «Вольная Беларусь» публікаваў незалежніцкія артыкулы. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паставіўся прыхільна. Працаваў сакратаром Зембінскага суда, рахункаводам Плешчаніцкага і Каменскага вучылішчаў, рахункаводам-статыстыкам Барысаўскай МТС, лабарантам на Зембінскім масласырзаводзе.

Быў адным з арганізатараў калгасаў, пра што хваліўся ў сваіх газетных артыкулах. У савецкі час друкаваўся ў газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» (пад псеўданімамі «Дзядзька Язэп», «Свой»). Быў энергічным краязнаўцам: збіраў фальклор, этнаграфічныя матэрыялы, друкаваўся ў часопісе «Наш край».

У 1930-х адышоў ад публіцыстычнай і грамадскай дзейнасці. Пад канец 1930-х уладкаваўся бухгалтарам у вясковым калгасе і працаваў там да канца жыцця.

Любіў маляваць краявіды сваіх ваколіц (не захаваліся). Ткаў і вышываў. Адзяваўся ў беларускім стылі. Добра спяваў. Рамуальд Зямкевіч запісваў ад яго народныя песні.

Памёр 21 студзеня 1955 года. Пахаваны ў Зембіне на каталіцкіх могілках.

Літаратура

правіць
  • Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 6. 1994. — С. 384—385.

Спасылкі

правіць