Якаў Генрыхавіч Далецкі

Я́каў Ге́нрыхавіч Дале́цкі (сапраўднае прозвішча — Фенігштэ́йн; 1888, Расійская імперыя — 19 чэрвеня 1937, СССР) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч камуністычнага руху ў РСФСР, наркам унутраных спраў Літбела, кіраўнік ТАСС.

Якаў Генрыхавіч Далецкі
Нараджэнне 1888
Смерць 19 чэрвеня 1937(1937-06-19)
Партыя
Член у
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Вонкавыя выявы
Яков Долецкий. Агентство влияния. Коммерсантъ.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2012. Праверана 6 мая 2012.

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся ў усходняй Польшчы ў 1888 годзе.

Прымаў актыўны удзел у сацыял-дэмакратычным руху Польшчы і Літвы. Падвяргаўся арыштам, знаходзіўся ў турме і ссылцы.

З 1904 года — член выканкама СДКПіЛ.

З 1916 года на партыйнай рабоце.

У 1917 годзе — член Пецярбургскага камітэта бальшавікоў, а неўзабаве і яго Выканаўчага камітэта.

У 1917 годзе — член УЦВК.

З 1919 года — намеснік старшыні СНК Літоўска-Беларускай ССР, член Прэзідыума ЦВК, наркам унутраных спраў Літоўска-Беларускай ССР, член Палітбюро ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР.

З 1922 года — член Глаўпалітасветы і адказны сакратар РОСТА.

У 19251937 гадах — адказны кіраўнік Тэлеграфнага агенцтва СССР (ТАСС).

Застрэліўся 19 чэрвеня 1937 года, калі даведаўся, што яго павінны арыштаваць[1].

Сям’я Правіць

Сын — Станіслаў Далецкі (1919—1994), акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, двойчы Лаўрэат дзяржаўных прэмій, вядомы дзіцячы хірург, пісьменнік

Унук — Андрэй Далецкі (1947), доктар медыцынскіх навук.

Унучка — Алена Далецкая (1955), былы рэдактар рускай версіі часопіса «Vogue», у цяперашні час — галоўны рэдактар часопіса «Interview».

Зноскі

Спасылкі Правіць