Якаў Міхайлавіч Шафранскі

(Пасля перасылкі з Якаў Шафранскі)

Якаў Міхайлавіч Шафранскі (12 сакавіка 1950, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981).

Якаў Міхайлавіч Шафранскі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1950(1950-03-12) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
  • матэматычны факультэт БДУ[d] (1972)
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскую СШ № 2 з сярэбраным медалём (1967), матэматычны факультэт БДУ (1972), аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1981), у якім працуе з 1972 года (у 2002 г. інстытут перайменаваны ў Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі).

Навуковыя працы па дыскрэтнай аптымізацыі, тэорыі раскладаў. Распрацаваў метады рашэння экстрэмальных камбінаторных задач і аналізу іх складанасці, мадэлі і метады выбару аптымальных параметраў у тэхнічных і эканамічных сістэмах. Апублікаваў 90 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць