Якуб Накцыяновіч

Якуб Накцыяновіч (польск.: Jakub Nakcjanowicz; 1 мая 1725, Беларусь — 1777) — матэматык.

Якуб Накцыяновіч
Дата нараджэння 1 мая 1725(1725-05-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1777[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, матэматык
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 мая 1725 года на тэрыторыі Беларусі[2].

3 1742 года член Таварыства Ісуса. Скончыў Полацкі езуіцкі калегіум і Віленскую акадэмію, дзе выкладаў у 1758—1762 гадах матэматычныя дысцыпліны, загадваў кафедрай матэматыкі, у 1758—1764 гадах кіраваў астранамічнай абсерваторыяй. У далейшым у 1762—1765 і 1768—1771 гадах выкладаў філасофію ў Вільні, у 1766—1768 гадах матэматыку і фізіку ў Новагародку, тэалогію і кананічнае права ў 1771—1773 гадах у Гародні і ў 1773—1774 гадах у Вільні. 3 1773 года дэкан філасофскага факультэта Віленскай акадэміі[2].

Памёр у 1777 годзе[2].

Навуковая дзейнасць правіць

У сааўтарстве выдаў зборнік практыкаванняў па канечным і бесканечным аналізе «Exercitationes in analysi cum finitorum tum infinitorum» (1758), падручнік «Матэматычныя лекцыі» («Praelectiones mathematicae», т. 1—2, Вільня, 1759—1761), творы па матэматыцы і філасофіі. Падтрымліваў прынцыпы навукі новага часу[2].

Зноскі

  1. а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jakub-nakcjanowicz-h-wlasnego
  2. а б в г Павел Космач. Накцыяновіч Якуб // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць