Ялацьма[2] (руск.: Ела́тьма) — пасёлак гарадскога тыпу ў Касімаўскім раёне Разанскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ялатамскага гарадскога паселішча.

Пасёлак гарадскога тыпу
Ялацьма
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
1381
Вышыня цэнтра
135 м
Насельніцтва
  • 3 193 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
49131
Паштовыя індэксы
391351
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Ялацьма на карце Расіі ±
Ялацьма (Расія)
Ялацьма
Ялацьма (Разанская вобласць)
Ялацьма

Размешчаны на левым беразе ракі Акі, за 206 км ад Разані, за 23 км ад Касімава. Насельніцтва — 3129 чал. (2017).

Гісторыя

правіць

Ялацьма ўпершыню згадваецца ў 1381 г., калі маскоўскі князь Дзмітрый Данскі купіў Ялацьму і яшчэ два гарады ў мяшчэрскага князя Аляксандра Уковіча. З 1779 г. Ялацьма — павятовы горад Тамбоўскага намесніцтва.

З 1796 па 1923 гг. горад быў цэнтрам Ялатамскага павета Тамбоўскай губерні, пасля чаго павет быў перададзены ў Разанскую губерню. У 1924 г. Ялатамскі павет уключаны ў склад Касімаўскага павета. У 1926 г. Ялацьма страціла статус горада.

У 1929 г. Ялацьма становіцца раённым цэнтрам у Маскоўскай вобласці, а з 1937 г. — новастворанай Разанскай вобласці. У 1958 г. Ялацьма ператворана ў пасёлак гарадскога тыпу.

Зноскі