Яльмар Рысер-Ларсен
Яльмар Рысер-Ларсен (нарв.: Hjalmar Riiser-Larsen, 7 чэрвеня 1890 — 3 чэрвеня 1965) — нарвежскі авіятар і палярны даследчык, адзін са стваральнікаў сучасных ВПС Нарвегіі.
Яльмар Рысер-Ларсен | |
---|---|
Hjalmar Riiser-Larsen | |
Яльмар Рысер-Ларсен у 1925 годзе | |
Род дзейнасці | авіятар, палярны даследчык |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1890 |
Месца нараджэння | Осла, Нарвегія |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1965 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Падданства | Нарвегія |
Дзеці | Bjørg Riiser-Larsen[d] |
Прыналежнасць | Нарвегія |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯльмар Рысер-Ларсен нарадзіўся ў Осла, ва ўзросце 19 гадоў ён паступіў у Ваенна-марскую акадэмію ў Бергене, якую скончыў у афіцэрскім званні. З 1915 года ён служыў на ваенна-марскім флоце, у Першай сусветнай вайне ўдзелу не прымаў, бо Нарвегія абвясціла аб сваім нейтралітэце. Пасля вайны Рысер-Ларсен быў прызначаны кіраўніком прадпрыемства па будаўніцтву самалётаў для марской авіяцыі, праз два гады яго змяніў на гэтай пасадзе іншы афіцэр. Рысер-Ларсен у 1921 годзе здаў экзамены на ліцэнзію пілота і перайшоў на працу ў ваеннае міністэрства, адначасова час ад часу выконваючы камерцыйныя рэйсы.
Ушанаванне памяці
правіцьУ яго гонара названа мора Рысер-Ларсена ля берагоў Антарктыды.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яльмар Рысер-Ларсен
- Karl L. Kleve Hjalmar Riiser-Larsen