Адкрыць галоўнае меню
Апостал Ян піша лісты, невядомы мастак, 16 ст.

Другі ліст апостала Яна - адзін з лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля першага ліста апостала Яна перад трэцім лістом Яна.

АўтарстваПравіць

Аўтар азначаны ў пачатку ліста, але без дакладнага імя, а толькі як «старшыня» ці «стары чалавек» (перадаецца аднолькава ў грэчаскай мове). У антычныя часы некаторыя даследчыкі лічылі, што аўтарам ліста мог быць Ян Прэсвітэр, пра якога пісаў Папій. Аднак абсалютная большасць хрысціян была ўпэўнена, што аўтар ліста не хто іншы, як Ян Багаслоў. Ліст звернуты да невядомай Пані, абранай Богам, і да яе дзяцей. Існуюць меркаванні, што адрасат ліста – не асоба, а Царква, да якой звяртаецца апостал.

Доўгі час ліст быў амаль невядомы і не цытаваўся першымі хрысціянскімі пісьменнікамі, і таму не быў уключаны ў спіс кананічных кніг Новага Запавету. Магчыма, гэтак адбылося з-за невялікіх памераў ліста.

Асаблівасці лістаПравіць

Другі ліст выразна адрозніваецца ад першага. У ім ёсць усе адметнасці ліста: пачатак, у якім указваюцца аўтар і адрасат, сярэдзіна і заканчэнне ліста з традыцыйнымі развітаннямі. Думкі ў лісце амаль тыя ж, што і ў першым, што паказвае, што ў абодвух лістоў адзін і той жа аўтар. Але другі ліст значна прасцейшы за першы; першы ліст уяўляе сабой хутчэй шэраг пропаведзей, тады як другі - ліст у яго традыцыйным разуменні.

Мэта напісання лістаПравіць

Мэта напісання амаль тая ж, што і ў першым лісце: апостал жадае засцерагчы Царкву ад людзей, якія адвярнуліся ад вучэння Хрыста і прапаведуюць уласныя погляды. Таму аўтар вельмі задаволены, што яго чытачы прытрымліваюцца сапраўднага вучэння, а таксама засцерагае ад ілжэвучэння.

Змест лістаПравіць

Ліст вельмі малы, у ім толькі 13 вершаў, а таму складаецца з аднаго раздзела. Ліст пачынаецца з традыцыйнага прывітання, пасля якога аўтар выказвае радасць, што ўся сям’я Пані жыве згодна праўды. Апостал заклікае чытачоў да ўзаемнай любові, таму што гэта і ёсць сэнс Запавета. Ян засцерагае ад падманшчыкаў, якія ўносяць ілжэвучэнні. Небяспека іх вучэння настолькі вялікая, што аўтар нават загадвае не вітацца з ілжэбратамі.

Месца і час напісання лістаПравіць

Дакладна вызначыць месца і час ліста напісання ліста немагчыма, мабыць усе тры ліста былі напісаны прыкладна ў адзін час. Таму мяркуюць, што ліст мог быць напісаны ў Эфесе ў 90-я гады н.э.

Кароткі план лістаПравіць

  • Прывітанні(1-3)
  • Запавет любові (4-6)
  • Засцярога супраць ілжэвучэння (7-11)
  • Заключныя прывітанні (12-13)

ЛітаратураПравіць

  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN: 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова - Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN:978-5-485-00276-3

У сецівеПравіць