«Янка-магі́льнік» («Янка-цвінтарнік»[1]; польск.: Janko Cmentarnik) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі.

Янка-магільнік
польск.: Janko Cmentarnik
Выданне
Першае выданне
Жанр Паэма
Гутарка
Аўтар Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1856
Дата першай публікацыі 1856
Асобнае выданне 1856
Выдавецтва Маўрыцый Аргельбранд
Месца публікацыі Вільня
Колькасць старонак 94
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Твор напісаны ў 1856 г. у Барэйкаўшчыне[2] і тады ж быў выдазены ў Вільні[3].

Змест правіць

У творы паэт звяртаецца да Напалеонаўскай эпохі і часу, які наступіў пасля. Пан вёскі, сабраўся ў легіён да Напалеона, узяўшы з сабою селяніна Янку. Падчас паходаў у Нямеччыну, Італію ды Іспанію Янка пачаў сумаваць па роднай вёсцы[4].

У выніку герой вяртаецца дадому. Сыракомля ўяўляе, што мог адчуваць некалі актыўны чалавек, які доўга не быў дома, калі вярнуўся да роднай вёскі, дзе ўсё стала чужым і невядомым[5].

Крытыка правіць

Тадэвуш Піні адзначаў:[6]

… крайне прыгожае народнае апавяданне, заснаванае на тых самых часах, якія мы ўсе выдатна ведаем з «Пана Тадэвуша» Міцкевіча.

Пераклады правіць

У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на рускую, дзе быў змешчаны «Янко Кладбищенскій» у перакладзе Ліядора Пальміна.

Зноскі

  1. Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 7.
  2. Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 107.
  3. Syrokomla, Wł. Janko Cmentarnik (польск.). — Wilno: M. Orgelbrand, 1856. — 94 с.
  4. Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 152.
  5. Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 147-148.
  6. Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 146.

Літаратура правіць