Янка Окліч (сапраўднае імя Язэп Манькоўскі, польск.: Józef Mańkowski; 20 сакавіка 1889, Вільня — 14 кастрычніка 1971, Варшава[1][заўв 1]) — беларускі і польскі публіцыст, журналіст, перакладчык. Падпісваўся крыптанімамі Я. О., Я. М-скі, Я. М., і-м-і, Кірмашовы П-ч[2].

Янка Окліч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 сакавіка 1889(1889-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1971(1971-10-14) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык
Мова твораў беларуская і польская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сям’і працоўнай інтэлігенцыі[1]. Сын Віктара[3].

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Вільні, атрымаў вышэйшую адукацыю на юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўніверсітэта[2]. Член акадэмічнай карпарацыі «Konwent Polonia»[3].

У 1908 годзе адзін з заснавальнікаў беларускага кнігавыдавецкага таварыства «Наша хата»[2]. У 1909 г. пачаў журналісцкую дзейнасць як карэспандэнт часопіса «Dziennik Petersburski»[1]. З 1909 года таксама супрацоўнік газеты «Наша ніва»[2].

У 1910—1913[1] гадах быў рэдактарам палітычнай часткі ў віленскім часопісе радыкальна-дэмакратычнага кірунку «Kurjer Krajowy» («Краёвы веснік»)[1][2].

У 1915—1917 гадах жаўнер 1-й брыгады польскіх легіёнаў  (польск.)[3].

У 1914—1918 гадах супрацоўнічаў з часопісамі «Świat», «Kurier Polski», «Glos Lubelski». У 1917 годзе выконваў функцыі прэс-рэферэнта Краёвай гаспадарчай рады ў Любліне, а у 1918—1921 гадах займаў пасаду кіраўніка аддзела друку пры Міністэрстве ўнутраных спраў. У 1922—1930 гадах быў кіраўніком кінатэатраў «Jar» і «Colosseum[pl]» у Варшаве[1].

У 1931—1939 гадах працаваў у Экспартным таварыстве Pol-Trade. Да пачатку Другой сусветнай вайны ён быў адначасова карэспандэнтам амерыканскай польскай прэсы і публікаваў артыкулы на эканамічныя тэмы ў розных айчынных выданнях[1]. Падчас акупацыі працаваў рабочым на сховішчы паліва і займаўся распаўсюджваннем радыёпаведамленняў, за што быў арыштаваны гестапа і сядзеў у турмах у Макотаве, а таксама на Павяку[ru][1].

Пасля вызвалення ў 1945—1948 гадах стаў галоўным рэдактарам «Życie Gospodarcze[pl]» ў Катавіцах. Пасля ў 1949—1958 гадах працаваў на пасадзе кіраўніка рэдакцыі Выдавецтваў Камунікацыйных і Міністэрства сувязі. Нарэшце, у 1957—1958 гадах працаваў рэдактарам часопіса «Motoryzacja»[1].

Грамадскі дзеяч, сябра Дэмакратычнай партыі, сябра Таварыства польскіх журналістаў і Каманды старэйшых журналістаў пры Варшаўскім аддзеле Дэмакратычнай партыі[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам Заслугі і Крыжам Незалежнасці, медалём 10-годдзя Народнай Польшчы і знакам «За заслугі перад Варшаўскім ваяводствам»[1].

Творчасць

правіць

У публіцыстычных артыкулах узнімаў пытанні грамадскага і культурнага жыцця Беларусі, пісаў пра грамадска-палітычнае самаўсведамленне народа, заклікаў да актыўнага ўдзелу яго ў грамадскім жыцці («Кааперацыя», «Карысная работа», «Куды ісці», «Ці маем права быць беларусамі?»). Аўтар рэцэнзіі на зборнік «Апавяданні» Я. Коласа («Наша ніва», 9.8.1912)[2].

На беларускую мову перакладаў творы ўкраінскіх і польскіх пісьменнікаў[2].

Заўвагі

правіць
  1. Паводле іншых звестак 1880-я гг. Свянцянскі павет, Віленская губерня  — пам. 1940-я гг.[2]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Józef Mańkowski. Zeszyty prasoznawcze, Том 13 — Krakowskie Wydawn. Prasowe RSW Prasa-Książka-Ruch, 1972
  2. а б в г д е ё ж ЭЛМБ 1986.
  3. а б в Józef Mańkowski(недаступная спасылка), Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].

Літаратура

правіць
  • А. С. Ліс. Окліч Янка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.