Ян Аляшэўскі
Ян Аляшэўскі (польск.: Jan Oleszewski, укр.: Іван Олешевський, сяр. XVIІ ст Берасцейскае ваяводства ? — 9 кастрычніка 1723, Быцень[1]) — дзеяч Грэка-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай, царкоўны гісторык, базыльянін.
Ян Аляшэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Царква | Грэка-Каталіцкая Царква | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | гісторык | ||||||
Нараджэнне |
XVII стагоддзе |
||||||
Смерць |
9 кастрычніка 1723 |
||||||
Прыняцце манаства | 1686 |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з шляхецкага роду.[2] Займаў пасаду падсудка берасцейскага земскага суда. Страцііў правую руку падчас бойкі .[3][4] У 1686 г. прыняў манаства ў ордэне базыльян.[1]) Пасвечаны на святара (1700). Займаў пасады пракуратара (1690—1706) і вікарыя (1704—1705) Віленскага манастыра Святой Тройцы.[1][3] Ігумен базыльянскіх манастыроў у Мінску (1706—1709),[5] Барунах (1709—1716),[6] Тараканях (каля 1718—1721) ,[7] Жыровіцах (1718—1719),[8] кансультар (з 1709 г.),[9] протакансультар (1717—1723) базыльянскага ордэна.[10]
ТворчасцьПравіць
Даследаваў гісторыю базыльянскіх манастыроў Вялікага Княства Літоўскага. Пісаў на польскай мове.
У працы «Абвяржэнне інфармацыі Ксяндзоў полацкіх езуітаў аб маёмасці іх калегіума»(1699) змясціў дакументаваныя доказы незаконнасці перадачы каралём Стэфанам Баторыям Полацкаму езуіцкаму калегіму зямель і будынкаў праваслаўных манастыроў. У «Мемарыяле аб Віленскім манастыры царквы Найсвяцейшай Тройцы» (1701—1704) даў падрабязанае апісанне манастырскіх пабудоваў, нерухомуай маёмасці, фундушаў і архіва. З папярэднім творам звязана брашура «Абарона Віленскага манастыра царквы Найсвяцейшай Тройцы» (Вільня, 1702).[11] У ёй аўтар адстойвае права манаскай супольнасці на самакіраванне, крытыкуе спробы свецкіх асобаў і уніяцкіх епіскапаў аслабіць ролю ордэна базыльян у кіраванні манастыром.
Барацьба паміж базыльянамі і уніяцкім епіскапатам за манастырскую маёмасць асвятляецца ў працы «Тлумачэнне некаторых ордэнскіх канстытуцый»(каля 1719). Тамжа змешчана важная інфармацыя аб шэрагу манастыроў Вялікага Княства Літоўскага. Ян Аляшэўскі — аўтар хронікі Барунскага базыльянскага кляштара [12]
Каштоўнай крыніцай па гісторыі базыльянскага ордэна з’яўляецца складзены гісторыкам "Памяннік " (1721).[13] У яго ўвайшлі кароткія біяграфіі 125 манахаў, у тым ліку ўніяцкіх епіскапаў і мітрапалітаў, з 1686 па 1721 гг. Пасля смерці Яна Аляшэўскага «Памяннік» працягнуў і давёў да 1730 г. протакансультар ордэна базыльян Антон Завадскі.
Займаўся палітычнай гісторыяй Рэчы Паспалітай. У гістарычнай хроніцы «Нарыс айчынных няшчасцяў» (1721) апісаў падзеі ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1696 па 1721 гг., у тым ліку Грамадзянскую вайну (1696—1702)) і Вялікую Паўночную вайну (1700 −1721).
Зноскі
- ↑ а б в Расійская нацыянальная бібліятэка (Санкт — Пецярбург).- Аддзел рукапісаў. — Польск. F.1.47 — s. 102.
- ↑ Marek Woliński. Lista nazwisk z Indeksu do "Volumina Legum
- ↑ а б Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 291
- ↑ Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. — до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские Епархиальные ведомости. — 1906. — № 38 — С. 1023.
- ↑ Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 292.
- ↑ Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — С. 170
- ↑ Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 292
- ↑ Stebelski I. Ostatnie prace // Archiwum Komissyi Historycznej. — Tom 1. — Kraków, 1878. — S.372
- ↑ Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — С. 163
- ↑ Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси. // Вестник Западной России . — 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ. — С. 37
- ↑ Ієродиякон Богдан ЧСВВ W poszukiwaniu autora Obrony monastyra wileńskiego…, wyd. 1702 r. w Wilnie
- ↑ Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Olszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 291—297.
- ↑ Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. — до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские Епархиальные ведомости. — 1906. — № 38 — С. 1024.
ТворыПравіць
- Refutacja informacji XX. Jezuitów Połockich o dobrach do ich collegium należących // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XIII. — Вильна, 1902. — С. 47—71.
- Memoriał abo informacja i objaśnienie klasztoru wileńskiego cerkwi Przenajświętszej Trojcy od jednego zakonnika … sporządzone roku 1701. // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том X. — Вильна, 1874. — С. 1—211.
- Obrona monastyra wileńskiego cerkwi przenayswiętszey Troycy y zupełna informacya przez wielebnych OO. Bazylianow wileńskich unitow przy tey że cerkwi zostaiących na przyszłą da Bog generalną tegoż zakonu przpadaiącą kongregacyą sporządzona y do druku w roku 1702 podana : z obiasnieniem iak dawno y przez kogo cerkiew wileńska s. Troycy fundowana iest, iakie ab antiquo nadanie miała, y co zaprzyczyna że one za disuniey utraci. (Wilnio), 1702.
- . Objaśnienie niektorych konstytucyj zakonnych reguły Świętego Ojca naszego Bazylego Wielkiego // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XIII. — Вильна, 1902. — С. 1 — 34.
- Wiadomość niektórych rżeczy, który sie działy w Borunach od roku 1706 od pogorżenia miasteczka i klasztoru…aż do roku 1715 wykonnotowane.
- Pominnik, abo wizerunek śmiertelności ludzkiej przez opisanie wielebnych ojców i braci, zmarłych w Zakonie Ś-o Bazylego.od roku 1686, aż do roku terażnejszego 1721, od jednego zakonnika tejże reguły… — Расійская Нацыянальная Бібліятэка (Санкт — Пецярбург).- Аддзел рукапісаў. — Польск. F.1.47.
- Abrys domowej nieszczęśliwości i wnętrznej niesnaski, wojny, Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego pro informatione potomnym następującym czasom przez iedną zakonną osobę światu pokazany y z żałością wyrażony anno 1721. Opr. Franciszek Ksawery Kluczycki. Kraków 1899.
- O sukcesji metropolitów od Jedności S. w Litwie i Rusi przyjętej z Kościołem rzymskim.
ЛітаратураПравіць
- Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. — до Замойского провинциального собора 1720 г.// Гродненские Епархиальные ведомости. — 1906. — № 38 — С. 1023—1026.
- Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723), // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 291—297.
- Wojnar M. M. Basilian scholars and publishing houses (XVII—XVIII). // Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 9 — Вип. 1 — 4. — Рим. 1974. — Стар. 74 — 75.