Ян Баляслаў Луцкевіч

вайсковец, бацька Антона і Івана Луцкевічаў

Ян Балясла́ў Луцке́віч (16 мая 18314 верасня 1895, Мінск) — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, бацька Яна і Антона Луцкевічаў.

Ян Баляслаў Луцкевіч
Jan Bolesław Łuckiewicz.png
фота з надмагільнага помніка
POL COA Nowina.svg
герб Навіна
 
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 16 мая 1831(1831-05-16)
Смерць 4 верасня 1895(1895-09-04) (64 гады)
Пахаванне
Бацька Яўхім Луцкевіч
Жонка Казіміра з Асяцімкіх
Зоф’я Эмерыкава з Лычкоўскіх
Дзеці Іван Іванавіч Луцкевіч, Антон Іванавіч Луцкевіч і Эмілія Луцкевіч[d]
 
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны ордэн Святога Георгія

БіяграфіяПравіць

За баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў[1]. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску[1]. Служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы спачатку ў Шаўлях, а потым у Лібаве. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе[2].

Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз[2], з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінуў у 1863 годзе[2]. Сям’я была каталіцкай, у хаце гаварылі па-польску[1].

 
Магіла Яна Баляслава Луцкевіча на Кальварыйскіх могілках

Памёр у 1895 годзе ў Мінску. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.

Зноскі

ЛітаратураПравіць