Спадчына (часопіс)

ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс
(Пасля перасылкі з Спадчына (1989))

«Спа́дчына» — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1989—2011 гадах ў Мінску на беларускай мове.

«Спадчына»
Вокладка часопіса «Спадчына».
Вокладка часопіса «Спадчына».
Арыгінальная
назва
Спадчына
альтэрн.: Спадчына
Тып часопіс
Заснавальнік Беларускі фонд культуры
Краіна  Беларусь
Заснавана 1989
Спыненне публікацый 2011
Тэматыка Культурна-гістарычны часопіс
Мова Беларуская
Перыядычнасць 6 разоў на год
Аб’ём ад 100 да 200 старонак
Галоўны офіс
Тыраж 1–15 тыс. асобнікаў (у розныя гады)
ISSN 0236-1019

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў 1989 годзе Беларускім фондам культуры пасля рэарганізацыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».

З 1991 да 2003 года выходзіў раз у 2 месяцы. Пасля пачаў выдавацца вельмі нерэгулярна[1]. У 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах не выйшла ніводнага нумара часопіса. У 2006 годзе — два нумара, у 2008 — адзін, у 2010 — адзін, у 2011 — два. Нумары за 2010 і 2011 гады з’яўляліся спецвыпускамі.

Усяго за 1989—2011 гады выйшла 161 нумар. Спыніў сваё існаванне.

Асвятляў праблемы беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны ў еўрапейскім кантэксце. Публікававаў артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філасофскай думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культурнай спадчыне нацыянальных меншасцей Беларусі, гісторыі замежных краін, аб жыцці і дзейнасці беларускай дыяспары. На старонках часопіса змяшчаліся пераклады і перадрукі айчынай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны. Прыклады публікацый:

  • В.Фадзеева. Сімволіка ручніка. № 2,1990
  • А.Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс. № 3-4,1990
  • Пратакол з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску, 25-27.ІІІ.1917. № 4,1990
  • Вярнуць нацыянальныя скарбы. Круглы стол. № 1,1991
  • А.Цвікевіч. «Западно-руссизм». № 2, 1991-№ 3, 1992
  • М.Гусоўскі. Песня пра зубра, пераклад У.Шатона. № 2,1991
  • П.Лойка. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая беларусізацыя. № 5,1991
  • Э.Навагонскі. Воднымі шляхамі продкаў. № 6,1991
  • А.Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці (1608 г.). № 6,1991-№ 1,1992
  • Я.Адляніцкі. Бітва на Басі. № 2,1992
  • А.Хадыка. Старабеларуская шляхецкая мода. № 3,1992
  • А.Гужалоўскі. Як рабавалі беларускія музеі. № 5,1992

Галоўныя рэдактары

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць