Навіна (герб)
шляхецкі герб
Наві́на (польск.: Nowina) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з канца XIII ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бжоскі, Гулевічы, Златніцкія, Язерскія.
Апісанне
правіцьУ блакітным полі выява сярэбранага мяча над сярэбранай кацельнай дужкай; клейнод — над прылбіцай з каронай сагнутая ў калене залатая нага ў засцерагальным узбраенні. Першапачатковым колерам поля быў чырвоны. Існуе варыянт герба з крыжам замест мяча.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навіна (герб)
- Навіна (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»