Ян Вайніловіч

Ян Вайніловіч (польск.: Jan Woyniłłowicz; 1767 — 29 снежня 1844) — ураднік і дзяржаўны службовец.

Ян Вайніловіч
Сыракомля
Сыракомля
Нараджэнне 1767
Смерць 29 снежня 1844(1844-12-29)
Род Вайніловічы
Бацька Адам Вайніловіч
Маці Караліна з Сулістроўскіх[d]
Жонка Фартуната Гюнтэр фон Гільдэнсгайм[d]
Дзеці Люцыян Вайніловіч[d]

БіяграфіяПравіць

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Адама Вайніловіча, абознага, канюшага, суддзі земскага і падкаморага новагародскага, і Караліны з Сулістроўскіх.

Хрышчаны 4 студзеня 1767 года. На варшаўскім сойме 1788 года быў абраны асэсарам задворна-асэсарскага суда ВКЛ у Вільні, дэпутат вывадовы Мінскага ДДС (1794), падкаморы Слуцкага павета з 1797 па 1806 г. (указ імператара Паўла І), старшыня Мінскага гранічнага апеляцыйнага суда (1814), сябра камісіі па разбору даўгоў князя Дамініка Радзівіла ў Вільні ў 1815—1827 гг.

Сям’яПравіць

У шлюбе з Фартунатай Евай з графоў Гюнтэр фон Гільдэнсгайм (пам. 1828 г.), паводле А. Касіньскага — дачкой Міхала Гюнтэра і Канстанцыі з Валадковічаў. Дзеці:

СпасылкіПравіць