Адам Вайніловіч
Адам Вайніловіч (польск.: Adam Woyniłłowicz; каля 1739—1803) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Адам Вайніловіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1739 | ||||||
Смерць | 1803 | ||||||
Род | Вайніловічы | ||||||
Бацька | Францішак Казімір Вайніловіч | ||||||
Маці | Барбара з Фелькерзамбаў[d] | ||||||
Жонка | Караліна з Сулістроўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Антон Адамавіч Вайніловіч і Ян Вайніловіч | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНалежаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Францішка Казіміра Вайніловіча, падчашага мазырскага, і Барбары з Фелькерзамбаў.
Хрышчаны ў 1739 годзе.
Абозны (ужо ў 1765 годзе), канюшы (1776), потым суддзя земскі (прывілей караля Станіслава Аўгуста 1778 г.), нарэшце, падкаморы новагародскі (прывілей 1783 года).
Адам карыстаўся значным ўплывам сярод мясцовай шляхты. У 1776 г. ён быў абраны паслом на надзвычайны сойм, на якім выступіў з прамовай. З яго меркаваннем лічыўся нават князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», уладальнік Нясвіжскага княства ў 2-й палове XVIII ст. Праўнук Адама Эдвард Вайніловіч згадвае, што ў родавым архіве былі лісты ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з просьбай ад падтрымцы на сойміку Новагародскага ваяводства Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
Адам падзяліў спадчыну паміж сынамі: Ян атрымаў Пузаў, а Антоні — Савічы.
Узнагароды
правіцьКавалер ордэна Святога Станіслава (1783).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Каралінай з Сулістроўскіх, дачкой Караля Сулістроўскага і Разаліі з Пацаў. У 1790 г.
Дзеці:
- Ян (1767—1844), дэпутат вывадовы Менскага ДДС, падкаморы Слуцкага павета, старшыня Менскага гранічнага апеляцыйнага суда. Жонка Фартуната Ева з графоў Гюнтэр фон Гільдэнсгайм.
- Антоні (1773—1855), маршалак Слуцкага павета, жонка Тэафіля Адынец герба ўласнага.
- Фларэнціна, муж Міхал Кастравіцкі.
Спасылкі
правіць- Рыбчонак С. 19/14. Адам // Радавод Вайніловічаў гербу «Сыракомля» змененая // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2011. — № 18. — С.116-123