Ян Зомер

швейцарскі футбаліст

Ян Зомер (ням.: Yann Sommer; нар. 17 снежня 1988) — швейцарскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Швейцарыі. Ігрок неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Швейцарыі, перш чым выправіўся ў Германію. У нацыянальнай камандзе дэбютаваў у 2012 годзе і з цягам часу стаў брамнікам нумарам адзін у краіне, выступаючы са зборнай на еўрапейскіх і сусветных першынствах.

Футбол
Ян Зомер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 снежня 1988(1988-12-17)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Швейцарыя
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Інтэрнацыянале
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
1996—1997 Швейцарыя Герліберг
1997—2003 Швейцарыя Канкордыя
2003—2005 Швейцарыя Базель
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2014 Швейцарыя Базель 113 (-104)
2005—2007   Швейцарыя Базель U-21 36
2007—2009   Ліхтэнштэйн Вадуц 50 (-76)
2009—2010   Швейцарыя Грасхопер 33 (-37)
2014—2023 Германія Барусія (Мёнхенгладбах) 272 (-373)
2023 Германія Баварыя (Мюнхен) 19 (-25)
2023— Італія Інтэрнацыянале
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Швейцарыя Швейцарыя (да 16) 10
2003—2005 Швейцарыя Швейцарыя (да 17) 10
2005—2007 Швейцарыя Швейцарыя (да 19) 18
2007—2011 Швейцарыя Швейцарыя (да 21) 31 (-25)
2012— Швейцарыя Швейцарыя 83 (-80)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Прайшоў школы некалькіх невялікіх клубаў, перш чым далучыўся да акадэміі «Базеля» ў 2003 годзе. Першы прафесійны кантракт падпісаў з клубам у 2005 годзе, стаўшы асноўным брамнікам юнацкай каманды клуба. У 2007 годзе падоўжыў кантракт і адразу адправіўся ў «Вадуц» згодна з арэндным пагадненнем паміж клубамі. З цягам часу Зомер стаў першым брамнікам, праводзячы ў сезоне ўсё больш матчаў у браме каманды. Дэбютаваў у Суперлізе за «Вадуц» 20 ліпеня 2008 года ў пераможным матчы супраць «Люцэрна» (2:1). У студзені 2009 года Зомер быў адкліканы ў «Базель» праз тое, што асноўны брамнік клуба Франка Кастанса атрымаў траўму[3]. У шэрагах «Базеля» ігрок дэбютаваў 7 студзеня ў матчы супраць «Янг Бойза», дзе базельскі клуб атрымаў паражэнне з лікам 3:2. Адгуляўшы 6 гульняў у астатніх сустрэчах сезона, Зомер далучыўся да «Грасхопера», зноў на правах арэнды. Па вяртанні ў Базель футбаліст падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам, але стаў толькі другім брамнікам каманды. Зомер дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 14 верасня 2011 года ў матчы супраць румынскага «Ацэлула», у якім швейцарцы выйгралі з лікам 2:1[4]. Менавіта ў гэты ж час брамнік трывала заняў месца ў браме, а паводле вынікаў сезона разам з клубам здабыў як кубак краіны, гэтак і дамогся перамогі ў чэмпіянаце[5]. Наступныя гады адзначаюцца надзейнай гульнёй Зомера, які ўжо нікому не аддаў месца ў стартавым складзе.

10 сакавіка 2014 года Зомер падпісаў пяцігадовы кантракт з нямецкай «Барусіяй» з Мёнхенгладбаха[6]. Швейцарац быў выкліканы дзеля замены Марка-Андрэ тэр Штэгена, які далучыўся да «Барселоны»[7]. У першым сезоне Зомера ў клубе гладбахскі клуб заняў 3-е месца ў Бундэслізе, што стала найвышэйшым клубным дасягненнем з 1978 года[8]. Па заканчэнні сезона брамнік быў названы найлепшым іграком клуба ў сезоне. Аднак, ужо ў наступным сезоне Зомер зрабіў некалькі крытычных памылак, які прывялі да паражэнняў ад дортмундскай «Барусіі» ў чэмпіянаце і «Севільі» ў Лігі чэмпіёнаў.

У студзені 2023 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы кантракт да лета 2025 года. У сувязі з траўмай Мануэля Ноера стаў асноўным брамнікам каманды.

У жніўні 2023 года папоўніў склад міланскага «Інтэрнацыянале».

Міжнародная кар’ера

правіць

Зомер дэбютаваў за нацыянальную зборную Швейцарыі 30 мая 2012 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі, які праходзіў у Люцэрне і скончыўся паражэннем гаспадароў з лікам 0:1. На чэмпіянат свету 2014 года брамнік упершыню трапіў у заяўны спіс зборнай[9]. Разам з партнёрамі па Бундэслізе Раманам Бюркі і Марвінам Гіцам ігрок быў уключаны ў заяўку Швейцарыі на чэмпіянат Еўропы 2016. Зомер нарэшце стаў першым брамнікам і правёў усе чатыры матчы зборнай на еўрапейскім турніры[10].

Дасягненні

правіць

«Вадуц»:

«Базель»:

«Баварыя»:

Крыніцы

правіць