Ян Міхал Завіша
(1658—1685) староста менскі
Ян Міха́л Заві́ша (польск.: Jan Michał Kieżgaiło Zawisza; 1658 — 20 мая 1685) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі.
Ян Міхал Завіша | |
---|---|
![]() Герб «Лебедзь» | |
Нараджэнне | 1658[1] |
Смерць |
20 мая 1685 |
Месца пахавання | |
Род | Завішы |
Бацька | Андрэй Казімір Завіша[1] |
Маці | Аляксандра з Агінскіх[1] |
Жонка | Петранела з Валадковічаў[d] |
Біяграфія
правіцьЗ роду Завішаў прыдомак Кезгайла герба «Лебедзь» зменены (апроч лебедзя на шчыце белая пяціляпёсткавая ружа ў кароне), першы з чатырох сыноў Андрэя Казіміра Завішы, пісара вялікага літоўскага, і Гелены Аляксандры з Агінскіх, кашталянкі троцкай. Ян Міхал ажаніўся з Петранелай Валадковіч герба «Радван», дачкой Тэадора Аляксандра, пісара земскага менскага, і Рэгіны Кастравіцкай. Старасціч менскі па бацьку, пасля там жа быў старостам гродавым. Памёр маладым на 27 годзе жыцця ў Менску. Дзяцей не было. Пахаваны ў капліцы Завішаў у менскім бернардзінскім касцёле.
Зноскі
Літаратура
правіць- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1845
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T. 1—31. 1879—1908.