Ян Рогач з Дубы
Ян Ро́гач з Ду́бы (чэшск.: Jan Roháč z Dubé, каля 1380 — 9 верасня 1437, Прага) — дзеяч гусіцкага руху, кіраўнік табарытаў (г. зв. гетман) з 1421 года, паплечнік Яна Жыжкі.

БіяграфіяПравіць
Ян Рогач паходзіў з шляхецкага роду. Па смерці Яна Жыжкі ўзначаліў табарытаў, радыкальна настроеную плыню гусітаў.
Пасля паражэння Пракопа Голага каля Ліпанаў (1434) стаў на чале рэшты войска ў змаганні супраць Жыгімонта Люксембургскага.
У 1436—1437 гг. кіраваў абаронай крэпасці Сіян. 6 верасня 1437 быў захоплены венгерскімі наймітамі і праз тры дні з 52 паплечнікамі пакараны смерцю ў Празе на Старамесцкай плошчы.
Ушанаванне памяціПравіць
У 1947 годзе рэжысёр Уладзімір Борскі (чэшск.: Vladimír Borský) зняў пра Яна Рогача з Дубы першую каляровую чэхаславацкую кінастужку.
Ягоным імем названая вуліца на Жыжкаве ў Празе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985., Том 9, К., 1983, стор. 417
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Рогач з Дубы
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |