Ян Салагуб
(1747—1812) генерал-маёр расійскай арміі
Ян Салагуб (1747—1812) — маёр артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр арміі Расійскай імперыі.
Ян Салагуб | |
---|---|
Нараджэнне |
24 верасня (5 кастрычніка) 1747 |
Смерць |
1812 |
Род | Салагубы |
Бацька | Антоні Юзаф Салагуб |
Маці | Брыгіта Петранела з Радзівілаў[d] |
Жонка | Natalya Naryshkina[d] і Марыяна Кацярына з Сапегаў[d][1] |
Дзеці | Леў Салагуб[d], Аляксандр Салагуб[d] і Кацярына з Салагубаў[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал-маёр |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з шляхецкага роду герба «Праўдзіч». Сын Антонія Салагуба.
Маёр артылерыі, з 1774 года генерал-ад’ютант караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З’ехаў у Расію, палкоўнік расійскай арміі, камандзір Славянскага гусарскага палка з 1777, Беларускага гусарскага палка з 1779 года, генерал-маёр (1785). У 1794-98 гадах шлісельбургскі павятовы прадвадзіцель дваранства.
Кавалер ордэнаў Святога Станіслава і Белага Арла, гальштынскага ордэна Святой Ганны.
Яго ўнук — рускі пісьменнік Уладзімір Аляксандравіч Салагуб (1813—1882).
Крыніцы
правіць- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 75. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Салагубы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 537. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.