Ян Фёдаравіч Густыр
Ян Фёдаравіч Густыр (1904, мяст. Ружаны, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Пружанскі раён — 17 мая 1937, Менск, НКУС) — беларускі навуковец.
Ян Фёдаравіч Густыр | |
---|---|
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1937 |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ сялянскай сям’і. У 1919—1920 у Чырвонай арміі. У 1925 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.
Арыштаваны 29.10.1933 у Менску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8, кв. 1. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.1.1934 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Адначасова з БССР была выслана сям’я Густыра.
Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Густыра ? 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура
правіць- ГУСТЫР Ян Фёдаравіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.