Яраслаў Асмамысл
Яраслаў Уладзіміравіч Асмамысл (26 мая 1119 — 1 кастрычніка 1187, Галіч) — князь галіцкі (1153—87).
Яраслаў Асмамысл | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 26 мая 1119 |
Смерць |
1 кастрычніка 1187 (68 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Уладзімір Валадаравіч |
Маці | Сафія Венгерская[d] |
Жонка | Вольга Юр’еўна[d] |
Дзеці | Vladimir II Yaroslavich[d][2][3], Oleg Yaroslavich[d], Вышаслава Яраслаўна[d], Ефрасіння Яраслаўна[d] і Yaroslavna of Halych[d] |
![]() |
Біяграфія
правіцьСын галіцкага князя Уладзіміра Валадаравіча (1141—52), муж дачкі Юрыя Далгарукага Вольгі.
Князь галіцкі з 1153 года. Імкнуўся ўмацаваць княжацкую ўладу, вёў барацьбу з мяцежным баярствам. Галіцкае княства дасягнула ў княжанне Яраслава Асмамысла свайго росквіту, яго тэрыторыя распасціралася з поўначы на поўдзень ад г. Чэрвен да вусця Дуная, а з захаду на ўсход — ад вярхоўяў р. Віслока да вытоку Паўднёвага Буга. Яраслаў пабудаваў шэраг крэпасцей, паспяхова змагаўся з качэўнікамі і кіеўскімі князямі. Развіваліся рамёствы і гандаль (з Візантыяй, Польшчай, Венгрыяй, рускімі княствамі).
Магутнасць яго ўслаўлена ў «Слове аб паходзе Ігаравым». За мудрасць празваны Асмамыслам («восем розумаў»).
Зноскі
правіць- ↑ http://web.archive.org/web/20190504093227/https://zbruc.eu/node/72559
- ↑ А. Э. Владимир Ярославич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 655–656.
- ↑ Галицкие // Русский биографический словарь — М.: 1914. — Т. 4. — С. 142–169.
Літаратура
правіць- Яраслаў Уладзіміравіч Асмамысл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).