Запыт «Юрый Далгарукі» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама
іншыя значэнні.
Юрый Далгарукі (1090-я г. — 15 мая 1157) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.
Юрый Уладзіміравіч Далгарукі |
---|
Князь Юрый Уладзіміравіч Далгарукі. Партрэт з Царскага тытулярніка. 1672 год |
|
Папярэднік |
утварэнне княства |
Пераемнік |
Васілька Юр’евіч |
|
Папярэднік |
Васілька Юр’евіч |
Пераемнік |
Андрэй Багалюбскі |
|
Папярэднік |
Ізяслаў Мсціславіч |
Пераемнік |
Ізяслаў Мсціславіч |
|
Папярэднік |
Расціслаў Мсціславіч |
Пераемнік |
Ізяслаў Давыдавіч |
Нараджэнне |
1090-я
|
Смерць |
15 мая 1157[2]
|
Месца пахавання |
|
Род |
Рурыкавічы |
Бацька |
Уладзімір Манамах[3] |
Маці |
Яўфімія[d] або Гіта Уэсекская[4] |
Жонка |
1) дачка палавецкага хана Аепы 2) невядомая[1] |
Дзеці |
Расціслаў Юр’евіч[d], Андрэй Юр’евіч Багалюбскі[5][6][…], Глеб Юр’евіч[d], Міхалка Юр’евіч[d], Усевалад Юр’евіч Вялікае Гняздо[7], Іван Юр’евіч[d], Барыс Юр’евіч, Вольга Юр’еўна[d], Васілька Юр’евіч, Мсціслаў Юр’евіч[d], Q61881734? і Peter of Murom[d] |
Веравызнанне |
праваслаўе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. У дзіцячым узросце (1095?) адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю. Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя свайго брата Яраполка Уладзіміравіча на Пераяслаўль, але праз год з-за пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены. У 1149 пачаў узброеную барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 Юрый Далгарукі асталяваўся ў Кіеве. Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнучыся замацавацца ў Паўднёвай Русі, раздаваў падлеглыя Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр. Князь Юрый Далгарукі не меў падтрымкі паўднёварускіх баяр. Пасля яго смерці (верагодна, быў атручаны), устаноўлены ім палітычны расклад быў скасаваны.
Юрый Далгарукі заснаваў г. Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр’еў-Польскі, Дзмітраў, збудаваў новыя гарадскія ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 устаноўлены помнік.
Ад 1-га шлюбу: Расціслаў, Андрэй Багалюбскі, Іван, Глеб, Барыс, Алена, Марыя, Вольга. Ад 2-га шлюбу: Васілька, Мсціслаў, Яраслаў, Святаслаў, Міхаіл і Усевалад Вялікае Гняздо
Зноскі
- Юрый Далгарукі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.