Ярцава
Я́рцава (руск.: Ярцево) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 50,1 тыс. чалавек (2007).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны на левым беразе ракі Вопь (прыток Дняпра), за 63 км ад Смаленска. Цераз Ярцава праходзіць федэральная аўтатраса «Беларусь».
Гісторыя
правіцьУ сярэдзіне ХIХ стагоддзя на месцы сучаснага Ярцава знаходзілася невялікае паселішча з пастаялым дваром і 55 жыхарамі. З правядзеннем чыгункі Масква — Смаленск (1870) адкрыта станцыя і ўзнік пасёлак пры ёй. У раёне Ярцава наладзіўся перавоз цераз р. Вопь, у выніку чаго і само паселішча сталі называць Ярцава-Перавоз. А чыгуначная станцыя ператварылася ў буйны пункт збыту «мануфактурных тавараў», дроў і лясных будаўнічых матэрыялаў.
Непадалёк ад вёскі і станцыі купец А. І. Хлудаў пабудаваў прадзільную і ткацкую фабрыку (1873—1881), пря якой сфарміраваўся рабочы пасёлак.
Савецкая ўлада ўстаноўлена 28 кастрычніка (10 лістапада) 1917 года. У пачатку 1920-х гадоў была створана Ярцаўская воласць, у 1925 годзе цэнтр павета перанеслі ў Ярцава. У 1926 годзе Ярцава атрымала статус горада (уключыў вёску, станцыю і пасёлак пры фабрыцы). Раённы (з 1929), акруговы (май — ліпень 1930) цэнтр Заходняй (з 1929), затым Смаленскай (з 1937) абласцей.
У 1941 годзе Ярцава і раён — месца жорсткіх баёў у час Смаленскай бітвы. 16 ліпеня акупавана германскімі войскамі, 19 ліпеня вызвалена часцямі Чырвонай Арміі, ізноў занята немцамі 5 кастрычніка. У 1942—1943 гадах у Ярцаве існаваў канцлагер. Горад вызвалены 16 верасня 1943 года.
Эканоміка
правіцьЛіцейна-пракатны завод, завод «Аўтамаш» (вытворчасць самаходнага горна-шахтнага абсталявання). Ярцаўскі баваўняны камбінат.
Вядомыя асобы
правіць- Іван Сідаравіч Кавалёў (1913—1987) — беларускі вучоны ў галіне радыёэлектронікі, доктар тэхнічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР[2].
- Яўген Калістратавіч Красоўскі (1937—2004) — беларускі мастак.
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 394. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ярцава