Яфім Якаўлевіч Клапер
Яфім Якаўлевіч Клапер (нар. 25 сакавіка 1937, Асіповічы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Яфім Якаўлевіч Клапер | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1956 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. З 1962 года — архітэктар, старшы, вядучы архітэктар у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: крама «Ласуха» (1968, з мастаком В. І. Грыгарышынай), рэканструкцыя рэстарана «Свіслач» (1977, з Л. І. Мельнікам, мастаком Н. І. Шчаснай) у Мінску, рэканструкцыя ўнівермага ў Магілёве (1970), ахаладжальнае сховішча ў саўгасе імя Ульянава Мінскай вобласці (1977), тыпавыя праекты халадзільнікаў для захоўвання бульбы ёмістасцю 8000 т (1980) і 5000 т (1982, з Э. І. Важнікам). Аўтар праектаў рэканструкцыі шэрагу прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Зноскі
Літаратура
правіць- Клапер Ефим Яковлевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)