Яўгенія Аляксееўна Сап’янік
Яўгенія Аляксееўна Сап’янік (нар. 15 студзеня 1941, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Яўгенія Аляксееўна Сап’янік | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1941 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1964 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): праекты забудовы мікрараёнаў па вул. Адоеўскага (1965), Усход-2 (1966), Серабранка-1, −7 (1965—1975), Харкаўская-5 (1976), Масюкоўшчына-1, −2 (1978), па вул. Енісейскай (1979), Ангарскай (1980), Захад-3, −4, −5 (1979—1980), Вяснянка (1983—1987), квартал Солтыса-Ваўпшасава (1987), Уручча-4, −5, −6 (1986—1990, 2005), г.п. «Хмелеўка» (1992), Сухарава-2, −4, −5 (1997—2005), Лошыца-3 (2003—2005).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года.
Пражывае ў Мінску па вул. М. Багдановіча, 6.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985); дыпломам лаўрэата прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2000).
Зноскі
Літаратура
правіць- Сопьяник Евгения Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Сопьяник Евгения Алексеевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)