Яўгенія Яфімаўна Ліневіч
Яўгенія Яфімаўна Ліневіч (16 кастрычніка 1935, Менск) — беларускі архітэктар.
Яўгенія Яфімаўна Ліневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе, аспірантуру ў 1967 г. У інстытуце пазнаёмілася з будучым мужам Яраславам Ліневічам. Працавала разам з ім у Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1962 года — аспірант, галоўны спецыяліст, старшы навуковы супрацоўнік БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць правіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Оршы (1959), Лепеля (1960), ПДП набярэжнай (1961), цэнтральнай часткі (1969) Віцебска, жылога раёна па Маскоўскай шашы ў Мінску (1963).
Аўтар 69 навуковых прац, у т.л.: «Планіроўка і забудова новых гарадоў Беларусі» (Масква, 1976), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (Мінск, 1986), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў БССР» (Мінск, 1986, у аўтарскім калектыве), «Планіроўка, забудова і добраўпарадкаванне раёнаў гарадскога будаўніцтва на намыўных тэрыторыях» (РКН 63-87, у аўтарскім калектыве).
Сям’я правіць
У шлюбе з архітэктарам Яраславам Ліневічам (1932—2024).
Зноскі
Літаратура правіць
- Линевич Евгения Ефимовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)