Яўген Іванавіч Качанаў
Яўген Іванавіч Качанаў (1919—1945) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Яўген Іванавіч Качанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 1945 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1939—1945 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 20 жніўня 1919 года ў вёсцы Доўгавічы (цяпер — Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі).
Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў шахцёрам. У 1939 годзе Качанаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзеня 1945 года сяржант Яўген Качанаў камандаваў аддзяленнем 416-га стралковага палка 112-й стралковай дывізіі 13-й арміі 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы[1].
27 студзеня 1945 года Качанаў адным з першых пераправіўся праз раку Одэр на поўдзень ад горада Штэйнау (цяпер — Сцінава) і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У тых баях аддзяленне Качанава знішчыла каля 100 варожых салдат і афіцэраў. Нягледзячы на атрыманае раненне, Качанаў працягваў змагацца. 28 студзеня 1945 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў Домбзэне за 10 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Сцінавы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года сяржант Яўген Качанаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Качанов Евгений Иванович (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 2013-6-6.
Літаратура Правіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі Правіць
- Яўген Іванавіч Качанаў на сайце «Героі краіны»