Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі
Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі (нар. 6 чэрвеня 1955, Мікалаеў, УССР) — беларускі акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[1].
Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Гады актыўнасці | з 1976 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0473087 |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучылішчы год працаваў у Тульскім драматычным тэатры рабочым сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскае аддзяленне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Сыграў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў.
3 кастрычніка 2008 года Яўген Крыжаноўскі прызначаны намеснікам старшыні ЛДПБ і кіраўніком кіравання агітацыі і прапаганды. Такое рашэнне прынята на пашыраным паседжанні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП.
У 2015 годзе стаў мастацкім кіраўніком кінастудыі «Гумарынка». Зняў больш за 150 серый «Прыколаў 13-й школы».
У 2019 годзе стварыў «Кінацэнтр Яўгена Крыжаноўскага», у тым жа 2019 годзе стаў намеснікам Старшыні ГПА «Вялікае сяброўства» Лазуркіна А. Л.
З 2021 года акцёр тэатра «Петрасян-шоу» (Масква).
Фільмы
правіцьАсабістае жыццё
правіцьБацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — ваенны (цяпер на пенсіі).
Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — медсястра (цяпер на пенсіі).
Мае тры дачкі: Кацярыну, Веру, Яўгенію.
Бібліяграфія
правіць- «От аншлага до аншлага»
Зноскі
- ↑ Высокіх дзяржаўных узнагарод удастоены ваеннаслужачыя, будаўнікі і выкладчыкі Беларусі (27 лістапада 2015).
Спасылкі
правіць- Персанальны сайт (руск.)
- ТЭАТАР ГУМАРУ «ХРЫСТАФОР» Архівавана 5 красавіка 2009. (руск.)
- Біяграфія на сайце kino-teatr.ru Архівавана 12 кастрычніка 2008. (руск.)
- БелаПАН, Сяргей Пульша, Актер Евгений Крыжановский назначен главным идеологом ЛДП Архівавана 12 кастрычніка 2008. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі