Яўген Аляксандравіч Бяласін

(Пасля перасылкі з Яўген Бяласін)

Яўге́н Бяласін (9 чэрвеня 1954, Грынявічы — 10 сакавіка 2022, Брэст[1]) — беларускі германіст, перакладчык, журналіст.

Яўген Аляксандравіч Бяласін
Jaugen Bialassin.jpg
Род дзейнасці перакладчык, журналіст, пісьменнік
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1954(1954-06-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2022(2022-03-10) (67 гадоў)
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Яўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Грынявічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975 год). Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1979—2001). Першы выкладчык факультэту замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). У 1990-я — 2000-я гады быў дырэктарам Брэсцкага філіяла Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага Цэнтра. У 2001 годзе атрымаў забарону на прафесію. З гэтага часу — германіст, журналіст, літаратар.

Як перакладчык з нямецкай мовы згадваецца ў Беларускай энцыклапедыі. Перакладаў таксама з англійскай, польскай моў і з розных моў на нямецкую.

Памёр вечарам 10 сакавіка пасля ўскладненняў, выкліканых каранавірусам.

Зноскі

  1. Памёр германіст і перакладчык з Берасця Яўген Бяласін(недаступная спасылка), Наша Ніва 10-03-2022