Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Яўген Ляшко
Yevgeniy Leshko.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Валер’евіч Ляшко
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1996(1996-06-24)[1] (23 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Нёман
Нумар 25
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2012 — Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 39 (0)
2017   Сцяг Беларусі Ліда 12 (0)
Нацыянальная зборная**
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 3 (0)
2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 2 (0)
2015 — 2018 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018.

Яўген Ляшко (нар. 24 чэрвеня 1996, Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Ляшко, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч на пазіцыі правага абаронцы. У далейшым здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі ў асноўнай камандзе.

У першай палове 2017 года страціў месца ў асноўнай камандзе і выступаў за дубль. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Ліда»[2]. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман», з якім падпісаў новы кантракт на адзін год[3][4]. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль гродзенцаў, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе.

МіжнароднаяПравіць

Гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Англіі.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Нёман   3 0
2013 дубль Нёман   8 0
2014 дубль Нёман   25 0
2015 Д1 Нёман   19 0
2016 Д1 Нёман   15 0
2017 (1) дубль Нёман   10 0
2017 (2) Д2 Ліда   12 0
2018 Д1 Нёман   5 0

Зноскі

СпасылкіПравіць