Яўген Валер’евіч Смірноў
Яўген Смірноў (нар. 16 красавіка 1993) — украінскі футбаліст, паўабаронца малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ» з Суручэні.
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Яўген Валер’евіч Смірноў | |||||||||||||||
Нарадзіўся | 16 красавіка 1993[1][2] (27 гадоў) | |||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 18 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец адэскай ДЮСШ-11, у лютым 2011 года стаў іграком «Чарнаморца», дзе ў складзе моладзевай каманды быў адным з лідараў і капітанам. У ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў малдаўскі клуб «Ціраспаль», вярнуўся ў «Чарнаморац» у пачатку 2015 года. 27 лютага 2015 года дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену замест Арцёма Філімонава ў другім тайме ў матчы супраць марыупальскага «Ільічоўца». Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе адэсітаў.
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[3]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак неўзабаве атрымаў траўму, і з ліпеня больш не з’яўляўся на полі. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[4].
У лютым 2020 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ»[5].
Зноскі
- ↑ Evgen Smirnov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yevhen Smirnov // FBref.com
- ↑ Украинский полузащитник Евгений Смирнов подписал контракт с «Гомелем»
- ↑ 14 футболистов покинули "Гомель"
- ↑ Евгений Смирнов стал игроком молдавского «Сфынтул Георге»
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)