Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі

(Пасля перасылкі з Яўген Крыжаноўскі)

Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі (нар. 6 чэрвеня 1955, Мікалаеў, УССР) — беларускі акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[1].

Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1955(1955-06-06) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці з 1976
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
IMDb ID 0473087
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучылішчы год працаваў у Тульскім драматычным тэатры рабочым сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскае аддзяленне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Сыграў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў.

3 кастрычніка 2008 года Яўген Крыжаноўскі прызначаны намеснікам старшыні ЛДПБ і кіраўніком кіравання агітацыі і прапаганды. Такое рашэнне прынята на пашыраным паседжанні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП.

У 2015 годзе стаў мастацкім кіраўніком кінастудыі «Гумарынка». Зняў больш за 150 серый «Прыколаў 13-й школы».

У 2019 годзе стварыў «Кінацэнтр Яўгена Крыжаноўскага», у тым жа 2019 годзе стаў намеснікам Старшыні ГПА «Вялікае сяброўства» Лазуркіна А. Л.

З 2021 года акцёр тэатра «Петрасян-шоу» (Масква).

Фільмы правіць

Асабістае жыццё правіць

 
Яўген Крыжаноўскі і яго дачка — на XXII Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 14 лютага 2015 г.

Бацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — ваенны (цяпер на пенсіі).

Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — медсястра (цяпер на пенсіі).

Мае тры дачкі: Кацярыну, Веру, Яўгенію.

Бібліяграфія правіць

  • «От аншлага до аншлага»

Зноскі

Спасылкі правіць