Яўген Мікалаевіч Рубан
Яўген Мікалаевіч Рубан (19 чэрвеня 1941 — 17 лістапада 1997, Гродна) — беларускі шахматыст, майстар спорту СССР.
Яўген Мікалаевіч Рубан | |
---|---|
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 19 чэрвеня 1941 |
Дата смерці: | 17 лістапада 1997 (56 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пражывання: | Гродна, Ленінград |
БіяграфіяПравіць
Выхаванец беларускай шахматнай школы. Дзіцячыя гады правёў у Гродне. Скончыў філасофскі факультэт ЛДУ. Быў удзельнікам некалькіх чэмпіянатаў Ленінграда і Беларусі. У паўфінале 39-га першынства Ленінграда 1966 года выканаў норму майстра[1], а затым у фінале заваяваў званне чэмпіёна. У наступным годзе на першынстве СССР сярод студэнтаў у Растове-на-Доне падзяліў 4—6-e месцы з Вадзімам Файбісовічам і Навумам Рашкоўскім. Саступіў паў-ачка Ісаку Баляслаўскаму і заняў другое месца ў чэмпіянаце Беларусі 1964 года. У 1975 годзе, выступаючы па-за конкурсам, быў першым у выніковай табліцы чэмпіянату БССР. Гуляў за зборную каманду Ленінграда ў матчах супраць Узбекістана, Масквы і Беларусі. Прадстаўляў беларускую каманду на сустрэчы з шахматыстамі ГДР. Двойчы судзімы ў сувязі са сваёй гомасексуальнасцю (у СССР мужчынскія аднаполыя стасункі падлягалі крымінальнаму пераследу).
У 1980-я і 1990-я гады жыў у Гродне. Уваходзіў у кола знаёмых Аляксандра Раманава.
Зноскі
- ↑ Пазней быў пазбаўлены звання, але працягваў выступаць у спаборніцтвах.
ЛітаратураПравіць
- Иванов С., Кентлер А., Файбисович В., Хропов Б. Шахматная летопись Петербурга. 1900—2005. Чемпионаты города. Изд. 2-е, испр. и доп. СПб.: Коста, 2005. 296 с.
- Геллер А. и Дэуэль А. Дебютант становится чемпионом. [О победителе XXXIX шахматного чемпионата Ленинграда Е. Рубане]. // Шахматы в СССР. — 1966. — № 9. — С. 20.
- Геллер А. Знакомьтесь: Евгений Рубан. // Шахматная Москва. — 1966. — № 13. — С. 3.
СпасылкіПравіць
- Асабістая картка Яўгена Рубана на сайце 365chess.com
- Генна Сосонко: «Клейменый»