Яўген Пятровіч Крапіўны

Яўген Пятровіч Крапіўны (нар. 3 лістапада 1949, г. Брэст) — беларускі архітэктар.

Яўген Пятровіч Крапіўны
Дата нараджэння 3 лістапада 1949(1949-11-03) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1968—1973 гадах вучыўся ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Пасля яго заканчэння прызначаны галоўным архітэктарам г. Асіповічы Магілёўскай вобласці. У 1974 годзе прыняты на працу ў «Брэстграмадзянпраект». У 1994 годзе стварыў «Персанальную творчую майстэрню архітэктара Крапіўнага Я. П.»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1982 года. Саветнік Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009)[1].

Творчасць правіць

 
Студэнцкая вёска ў Пінску
 
Комплекс жылых дамоў з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі па вул. Брэсцкай у Пінску

Асноўныя праекты: комплекс трох 144-кватэрных жылых дамоў з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі па вул. Брэсцкай (1986), студэнцкая вёска ў зоне рэгулявання забудовы ў г. Пінску («Хрустальная цэгла» і Дыплом за лепшую пабудову. Люблін — 2012), індывідуальныя жылыя дамы па вуліцы Сонечнай у мікрараёне «Вясёлкавы» Лугі-3 (2012—2015), забудова праспекта Жалтоўскага (Дыплом II ступені ў раздзеле «Пабудова» ХIХ Рэспубліканскага фестывалю «Архітэктурная восень-2019 г.»), дзіцячы сад на 240 месцаў у мікрараёне «Вясёлкавы» («Хрустальная цэгла» 1 месца ў Міжнародным конкурсе «Дом 2019». Люблін — 2019) — усе ў г. Пінску; аквапарк з басейнам у г. Пружаны (2010); дзіцячы сад на 330 месцаў у мікрараёне № 17 у г. Салігорску (2016); спарткомплекс «Брэсцкі» (2000); жылы комплекс з убудаванымі памяшканнямі па вул. Маскоўскай у г. Брэсце (2016—2020; «Хрустальная цэгла» 3 месца ў Міжнародным конкурсе «Дом 2016». Люблін — 2016), офісны будынак ААТ «Белалка» па вул. Савецкай (2015) — усе ў Брэсце[1].

Узнагароды правіць

За ўнёсак у архітэктурную дзейнасць атрымаў бронзавы медаль ВДНГ СССР (28.04.1983), 4-х разовы лаўрэат прэмій конкурсаў Беларусі на лепшы архітэктурны твор года. У 2019 г. узнагароджаны медалём № 134 «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні»[1].

Зноскі