Яўген Пятровіч Мікалуцкі
Яўге́н Пятро́віч Мікалу́цкі (1959, Саськаўка, Шклоўскі раён — 6 кастрычніка 1997) — дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДК па Магілёўскай вобласці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, зямляк і сябар А. Р. Лукашэнкі.
Яўген Пятровіч Мікалуцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 1959 | ||||||
Смерць |
6 кастрычніка 1997 |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1959 г. у вёсцы Саськаўка на Шклоўшчыне. Скончыў Фашчаўскую школу ў Шклоўскім раёне. Потым атрымаў спецыяльнасць эканаміста ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Падчас навучання ў вну пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Алай, з якой ажаніўся на апошнім курсе вучобы. Неўзабаве нарадзілася яго дачка Алеся. У 1982 г. Я. П. Мікалуцкі скончыў Акадэмію і быў накіраваны па размеркаванні ў племянную гаспадарку «Гарадзішча» Шклоўскага раёна, дзе ён працаваў на розных пасадах 10 год. Пасля чаго пераехаў з сям’ёй у Шклоў, дзе ўладкаваўся ў дэпартамент эканамічнага кантролю (цяпер Камітэт дзяржкантролю) і пазнаёміўся з дэпутатам Вярхоўнага савета А. Лукашэнкам[1].
Падчас прэзідэнцкай кампаніі 1994 года Я. Мікалуцкі быў у камандзе кандыдата Лукашэнкі, якога актыўна падтрымліваў. Пасля перамогі апошняга Яўген Пятровіч быў прызначаны кіраўніком Камітэта дзяркантролю па Магілёўскай вобласці, і ў 1995 г. яго сям’я пераехала ў Магілёў. У 1996 г. Мікалуцкі быў абраны дэпутатам новага беларускага парламента[2].
Раніцай 6 кастрычніка 1997 года, калі Яўген Мікалуцкі з жонкай выходзілі з кватэры ў пад’езд у сваім доме на Вялікай Машэкаўскай вуліцы, спрацавала выбуховая прылада. У выніку выбуха абодва муж і жонка былі цяжка паранены. Я. П. Мікалуцкі памёр ад ран на месцы.
Расследаванне забойства
правіцьАсноўнай версіяй забойства Яўгена Мікалуцкага лічылася яго прафесіянальная дзейнасць: барацьба з эканамічнай злачыннасцю. Падчас жалобнага мітынгу на яго пахаванні прэзідэнт Лукашэнка заявіў, што гэты тэракт стаў спробай дабрацца да самога прэзідэнта, што ён прымае выклік бандытаў і даў следчым органам два тыдні знайсці забойц[3][4].
Следства і суд праходзілі ў рэжыме сакрэтнасці і ў шырокім маштабе. За кароткі час следчыя знайшлі магілёўчан Анатоля Гаўрылава, Рамана Радзікоўскага, Віктара Янчэўскага і Валерыя Ткачова, якіх прызналі вінаватымі ў забойстве Я. П. Мікалуцкага. Усталявана, што В. Ткачоў, былы супрацоўнік КДБ, які падазраваўся ў крымінальных сувязях, сапраўды сустракаўся з забітым за некаторы час да тэракта. У камеры СІЗА В. Ткачоў быў знойдзены павешаным. Астатнія падазраваныя былі прызнаныя ўскосна вінаватымі ў смерці кіраўніка КДК Магілёўшчыны і ў 1999 г асуджаныя на некалькі год турмы за бандытызм[5][6]. У арганізацыі тэракта абвінавачвалі міністра сельскай гаспадаркі В. С. Лявонава і кіраўніка агракомплекса «Рассвет» Васіля Старавойтава, але іх віна не была даказана[7].
Падчас выбарчай кампаніі 2020 г. Вераніка Цапкала заявіла на мітынгу, што яе маці Яўгенія Шасцерыкова падверглася жорсткаму абыходжанню падчас следства па справе аб забойстве Мікалуцкага. Афіцыйна, Я. Шасцерыкова падазравалася ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас працы на кіруючай пасадзе ў банку і пазней крымінальную справу супраць яе спынілі па амністыі[8].
Памяць
правіцьУ гонар Мікалуцкага ў 1999 годзе пераназвалі вуліцу Маладзёжную ў Шклове. На доме, у Магілёве, дзе ён жыў і загінуў, усталявана мемарыяльная дошка, а ў Фашчаўскай школе быў створаны музей Мікалуцкага[9].
Зноскі
правіць- ↑ Заказчик до сих пор где-то ходит… Архівавана 26 лістапада 2020. // TUT.BY
- ↑ Заказчик до сих пор где-то ходит… Архівавана 26 лістапада 2020. // TUT.BY
- ↑ «Гнусное, сволочное убийство» // Белгазета, 13.07.2009, № 27 (699)
- ↑ Марина Коктыш. Дело Евгения Миколуцкого: что известно через 19 лет? // Народная воля цыт. па: «Беларускі Партызан» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- ↑ «Гнусное, сволочное убийство» // Белгазета, 13.07.2009, № 27 (699)
- ↑ Марина Коктыш. Дело Евгения Миколуцкого: что известно через 19 лет? // Народная воля цыт. па: «Беларускі Партызан» Архівавана 9 ліпеня 2021.
- ↑ «Гнусное, сволочное убийство» // БелГазета, 13.07.2009, № 27 (699)
- ↑ «Она лежала на полу, прикованная к батарее». За что в 90-х преследовали мать Вероники Цепкало // Наша Ніва,
- ↑ На Могилевщине почтили память трагически погибшего 20 лет назад председателя комитета Архівавана 9 кастрычніка 2020. // Сайт КДК