Яўген Трафімавіч Чарвякоў
чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы
Яўген Трафімавіч Чарвякоў (24 студзеня 1925, г. п. Шуміліна — 30 мая 2016[1]) — беларускі працаўнік чыгункі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Яўген Трафімавіч Чарвякоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 студзеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 2016 (91 год) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія Правіць
Працоўную дзейнасць пачаў у 1942 годзе памочнікам машыніста паравоза ў лакаматыўным дэпо Арэнбург. З кастрычніка 1943 года — у франтавой калоне № 96 асобага рэзерва НКПС на другім і 4-м Украінскіх франтах, затым да 1947 года — на Омскай чыгунцы.
З 1947 года — у лакаматыўным дэпо Віцебск (памочнік машыніста паравоза, машыніст паравоза і цеплавоза, а з 1976 года — машыніст-інструктар).
Выбіраўся дэлегатам XXIV і XXVI з’ездаў КПСС.
Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены 5 сакавіка 1976 года за поспехі ў выкананні заданняў 9-й пяцігодкі[2].
Узнагароды Правіць
- Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
- Ордэн Леніна (03.05.1976)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (05.04.1971)
- Медаль «За працоўную адзнаку» (08.01.1953)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- «Выдатны работнік Беларускай чыгункі»
- «Ганаровы чыгуначнік» (1971)
Зноскі
Літаратура Правіць
- Евгений Трофимович Червяков // Память : историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 512.
Спасылкі Правіць
- Таццяна Кузьміч Франтавая загартоўка // Выдавецкі дом «Звязда»