Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў
Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў (нар. 10 снежня 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Мезенцаў | ||||||
Пераемнік | Барыс Грызлоў | ||||||
Нараджэнне |
10 снежня 1951 (72 гады) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1974 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава па спецыяльнасці «Англійская мова і літаратура». Валодае англійскай і французскай мовамі.
- У 1974—1981 — інжынер-перакладчык НДІ «Імпульс».
- У 1981—1984 — намеснік сакратара праўлення Ленінградскага аддзялення Саюзу журналістаў СССР.
- У 1984—1990 — на дыпламатычнай працы ў МЗС СССР.
- У 1987—1990 — намеснік прадстаўніка МЗС СССР у Ленінградзе.
- У 1990—1991 — намеснік дырэктара па знешнім сувязям музея «Дзяржаўны Эрмітаж».
- У 1991—1993 — прарэктар Міжнароднага інстытута развіцця і навучання банкаўскай і біржавой дзейнасці па пытаннях знешняга фінансавання і міжнародных сувязяў.
- У 1993—2006 — на кіруючых пасадах у ЗАТ «Дрезднер банк» і ААТ "Знешгандльбанк (Санкт-Пецярбург).
- З верасня 2006 па чэрвень 2007 — начальнік дэпартамента сацыяльна-эканамічнага і фінансавага маніторынгу апарата паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе
- З чэрвеня 2007 па снежань 2010 года — намеснік паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе, курыраваў сацыяльна-эканамічную сферу.
- З 26 снежня 2010 года — памочнік Сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.
- З 23 сакавіка 2012 года па 15 снежня 2016 года — намеснік Сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.[1][2][3]
- З 15 снежня 2016 года — надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Латвіі[4]. Даверчыя граматы ўручыў 7 лютага 2017 года.[5]
10 сакавіка 2021 года камітэт Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ухваліў кандыдатуру Яўгена Лук’янава ў якасці расійскага амбасадара ў Рэспубліцы Беларусь[6]. 25 сакавіка 2021 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі падпісаў указ аб прызначэнні Лук’янава амбасадарам у Рэспубліцы Беларусь[7]. 14 студзеня 2022 года быў заменены на Барыса Грызлова.
Класны чын і дыпламатычны ранг
правіцьУзнагароды
правіць- Ордэн Пашаны (3 снежня 2011) — За вялікі ўклад у забяспечванне нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі і шматгадовую добрасумленную работу[11].
- Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (18 лістапада 2010) — За дасягнутыя працоўныя поспехі і плённую шматгадовую работу[12].
- Медаль «У память 300-годдзя Санкт-Пецярбурга».
Сям’я
правіцьЖанаты. Мае дарослых сына і дачку.
Зноскі
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 23.03.2012 № 337 «О заместителе Секретаря Совета Безопасности Российской Федерации»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 25.05.2012 № 719 «О заместителе Секретаря Совета Безопасности Российской Федерации»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 15.12.2016 № 668 «О Лукьянове Е. В.»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 15.12.2016 № 674 «О Чрезвычайном и Полномочном После Российской Федерации в Латвийской Республике»
- ↑ О вручении верительных грамот Архівавана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ https://bel.sputnik.by/politics/20210310/1047094692/Kamtet-Dzyarzhdumy-RF-padtryma-kandydaturu-Lukyanava-na-pasadu-pasla-Ras--Belarus.html
- ↑ http://publication.pravo.gov.ru/Document/View/0001202103250024
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 13.12.2007 № 1672 «О присвоении классных чинов государственной гражданской службы Российской Федерации федеральным государственным гражданским служащим Администрации Президента Российской Федерации»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 07.05.2009 № 520 «О присвоении классных чинов государственной гражданской службы Российской Федерации федеральным государственным гражданским служащим Администрации Президента Российской Федерации»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 13.06.2018 № 300 «О присвоении дипломатических рангов»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 03.12.2011 № 1581 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 18.11.2010 № 1446 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»