Яўген Фёдаравіч Канапля
Яўген Фёдаравіч Канапля (1 сакавіка 1939, вёска Малая Слабада, Нясвіжскі павет, Навагрудскае ваяводства[1] — 14 лютага 2010) — беларускі радыебіёлаг і біяхімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989; чл.-кар. з 1986), доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1984). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2004).
Яўген Фёдаравіч Канапля | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 2010 (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | радыебіёлаг, біяхімік, палітык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). У 1965—1969 гг. загадчык лабараторыі, у 1969—1980 гг. кіраўнік аддзялення НДІ анкалогіі і медрадыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1980—1981 гг. загадчык лабараторыі Сектара геранталогіі АН БССР, у 1981—1987 гг. загадчык Сектарам геранталогіі АН БССР. У 1987—2009 гг. дырэктар Інстытута радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 2006—2009 гг. старшыня Прэзідыума Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1990—1995 гг.
Навуковы і практычны ўклад
правіцьДаследаванні прысвечаны распрацоўцы навуковых асноў дзеяння на арганізм іанізуючага выпраменьвання, ўзнікнення злаякаснага працэсу, у тым ліку высвятленню на малекулярна-клеткавым і арганізмавым узроўнях механізмаў дзеяння гармонаў, іх метабалізму і нейрагарманальнай рэгуляцыі. Важнай часткай гэтых работ з’яўляецца вывучэнне дзеяння малых доз радыяцыі, іх бліжэйшых і аддаленых наступстваў, распрацоўка метадаў радыяцыйнай абароны, а таксама вызначэнне ўплыву на жыццядзейнасць арганізма ў радыяцыйна-экалагічным становішчы Беларусі. У НДІ анкалогіі і медрадыялогіі распрацоўваліся камбінаваныя метады тэрапіі раку, уключаючы прамянёвае лячэнне, а таксама стварэнне спосабаў павышэння адчувальнасці тканак да апрамянення з ужываннем у якасці пратэктараў гіпертэрміі і гіперглікеміі, вызначэнне найбольш эфектыўных метадаў прамянёвай тэрапіі ў залежнасці ад дозы і працягласці курса апраменьвання. З пачатковага этапу катастрофы на Чарнобыльскай АЭС вывучаў у рэспубліцы радыяцыйную абстаноўку, яе ўплыў на метабалізм і найважнейшыя сістэмы арганізму — эндакрынную, імунную, сардэчна-сасудзістую і іншыя. Гэта дазволіла распрацаваць канцэпцыю пражывання насельніцтва на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, пакладзеную ў аснову прыняцця Дзяржаўнай праграмы пераадолення ў Беларусі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і шэрагу законаў Рэспублікі Беларусь па абароне насельніцтва і статусу забруджаных тэрыторый.
Аўтар больш за 350 навуковых работ, у т.л. 10 манаграфій. Падрыхтаваў 4 дактары і 20 кандыдатаў навук.
Асноўныя працы
правіць- Гормоны и старение. Цитоплазматическая рецепция стероидных гормонов.. Мн.: Навука і тэхніка, 1991 (совм. с Лукиной Г. Л.).
- Гормоны и старение. Мембранные механизмы гормональной регуляции. Мн.: Навука і тэхніка, 1991 (совм. с Гацко Г. Г., Милютиным А. А.).
- Рак и циклические нуклеотиды. Мн.: Наука и техника, 1993 (совм. с Бернштейн Л. М., Прохоровой В. И.).
- Целебно-пищевые растения. Мн.: Полымя, 2000 (совм. с Николайчук Л. В., Баженовой Л. А.).
- Радиация и Чернобыль. Щитовидная и паращитовидные железы. Кальций-фосфорный обмен. Гомель: Ин-т радиологии, 2005 (разам з Багелем І. М.).
- Радиация и Чернобыль: трансурановые элементы на территории Беларуси. Мн.: Беларуская навука, 2006 (разам з Кудрашовым і Міронавым).
- Радиация и Чернобыль: ближайшие и отдаленные последствия. Гомель: Институт радиологии, 2007 (у суаўт.).
- Радиация и Чернобыль: короткоживущие радионуклиды на территории Беларуси. Мн.: Беларуская навука, 2008 (у суаўт.).
Зноскі
- ↑ цяпер Клецкі раён. Магчыма, ён нарадзіўся ў в. Межная Слабада, якая ператварылася ў крыніцах у Малую праз скарачэнне
Спасылкі
правіць- Профіль акадэміка Я. Ф. Канаплі на сайце НАН Беларусі
- Яўген Фёдаравіч Канапля ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)