Яўген дэ Мазэно

Яўген дэ Мазэно (фр.: Charles Joseph Eugène de Mazenod; 1 жніўня 1782, Экс-ан-Праванс — 21 мая 1861, Марсель) — святы Каталіцкага Касцёла, Заснавальнік Місіянераў-аблатаў Беззаганнай Дзевы Марыі[ru], француз, біскуп Марселя (1837—1861), кананізаваны ў 1995 годзе Папам Янам Паўлам II.

Святы Яўген дэ Мазэно
фр.: Eugène de Mazenod
St eugene.jpg
Дата нараджэння 1 жніўня 1782(1782-08-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1861(1861-05-21)[1][3][4] (78 гадоў)
Месца смерці
Кананізаваны папам Янам Паўлам II
У ліку святы і каталіцкі святы[d]
Дзень памяці 21 мая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Маладосць на выгнанніПравіць

Караль Юзаф Яўген дэ Мазэно, сын Караля Антонія дэ Мазэно і Марыі Розы Яўгеніі Жаані, нарадзіўся ў Экс-ан-Правансе 1 жніўня 1782 года. Яго бацька і дзед былі прэзідэнтамі Палаты аўдытараў Парламенту Праванса. Яго багатая маці паходзіла з сям’і лекараў[5]. Улічваючы ранг бацькі ў Старым Рэжыме, сям’я была вымушана бегчы з роднага горада зараз жа ў першыя рэвалюцыйныя беспарадкі спачатку ў Ніцу, якая была часткай Каралеўства Сардзініі, а пасля перамяшчэння рэвалюцыйных войскаў у Італію сям’я дэ Мазэно вымушана бегчы ў Турын, Венецыю, Неапаль і ўрэшце Палерма на Сіцыліі.

У Венецыі, падлетак Яўген сустракае езуіта дона Бартала Зінэлі, які абудзіў у ім манаскае пакліканне. Амаль праз пяцьдзясят гадоў, узгадваючы Венецыю, Яўген напіша: «Дабрашчасны Зінэлі, хто такі быў бы я без цябе?». Сваё ўзрастанне юнак перажывае ў беднасці і пазбаўленасці спадарожнікаў-аднагодкаў. Пасля нейкага часу паявіўся закон, які дазваляў вяртаць страчаную маёмасць пасля разводу з сужонкам арыстакратычнага паходжання. Бацькі Яўгена разводзяцца. Яго маці хоча вярнуць свой страчаны маёнтак, канфіскаваны падчас Рэвалюцыі. Толькі развод даваў ёй такую магчымасць. Пасля разводу яна адлучылася ад сям’і і вярнулася ў Францыю.

СвятарПравіць

 
Біскуп Яўген дэ Мазэно каля падножжа Базілікі Маці Божай на Варце

У 1802 годзе Яўген дэ Мазэно вяртаецца ў Францыю. Тут ён перажывае ваганні і сумненні наконт свайго жыццёвага паклікання (нават меў два чарговыя планы на сужэнства). Перажывае, аднак, моцнае містычнае спатканне з Укрыжаваным Хрыстом падчас Літургіі Вялікай Пятніцы 1807 года, якое пакіне след на яго астатнім жыцці і дзейнасці. Ён вырашае паступіць у Вышэйшую духоўную семінарыю святога Сюльпіцыя ў Парыжы, куды ўступае 12 кастрычніка 1808 года. Будучы верным сваім перакананням і паходжанню, ён адмаўляецца прыняць святарскія пасвячэнні з рук кардынала Мары, якому гэты тытул надаў імператар Напалеон без згоды на гэта Святога Айца Папы Пія VII; быў пасвечаны на святара 21 снежня 1811 біскупам з Амьена мансіньёрам Клодам Жанам Франсуа Дэмандолем, сябрам сям’і і дапаможным біскупам Марселя (ардынарыем якога быў стрыечны дзед Яўгена)[6]. Яўген адмовіўся прыняць прапанову мансіньёра Дэмандоля, які прапанаваў яму стаць генеральным вікарыем («правай рукой біскупа»). Ён растлумачыў гэта тым, што хоча сябе прысвяціць служэнню выключна бедным і ўбогім.

Пасля свайго вяртання ў Праванс у кастрычніку 1812 года, ён цалкам прысвяціў сябе евангелізацыі бедных і ўбогіх, якіх навучаў на правансальскай мове. У 1814 годзе, паяўляецца сыпны ціф паміж палоннымі вязнямі, якіх утрымлівалі ў вязніцы ў Экс-ан-Правансе. Яўген аказвае ім святарскую паслугу. Наведванне хворых скончылася хваробай самога Яўгена. Яго стан быў вельмі сур’ёзны, але дзякуючы малітвам вернікаў і свайму моцнаму здароўю ён паступова вяртаецца да папярэдніх абавязкаў[7]. Ён зразумеў, што сам не зможа адказаць на шматлікія патрэбы вернікаў. Таму крышку пазней, 25 студзеня 1816 года, ён са згоды генеральнага вікарыя Экс засноўвае Таварыства Місіянераў Праванса. Яго руплівасць прыводзіць да прыняцця шэрагу адаптацый і новаўвядзенняў. Гледзячы на нізкі ўзровень хрысціянскага жыцця насельніцтва, Яўген наведвае дамы, працуе з моладдзю вуліцы, вяскоўцамі, наведвае мясцовы шпіталь, базар, порт, прамаўляе казанні на правансальскай мове.

Пасля шматлікіх намаганняў грамадскіх аўтарытэтаў біскупскі пасад у Марселі, які быў знесены ў 1790 годзе, быў адноўлены каралеўскім загадам 13 студзеня 1823 года. Біскупам Марселя быў прызначаны дзядька Яўгена Фартунант дэ Мазэно. Новы біскуп, які ўжо меў 73 гады, прызначае сваімі вікарыямі Яўгена дэ Мазэно і ксяндза Тамп’е.

 
Біскупскі герб Яўгена дэ Мазэно ў Базіліцы Маці Божай на Варце
 
Фігура біскупа дэ Мазэно пры ўваходзе ў крыпту Базілікі Маці Божай на Варце

У гэты час супольнасць Місіянераў Праванса перажывала цяжкі крызіс і шэраг яе святароў пачалі вяртацца ў свае дыяцэзіі, з якіх паходзілі. Праблему супольнасці магло вырашыць толькі афіцыйнае зацверджанне Апостальскай Сталіцы. Яўген дэ Мазэно накіроўваецца ў Рым, дзе прымае яго Папа Леў XII. Святы Айцец зацвердзіў статуты гэтага Таварыства, якое ад гэтуль носіць імя Місіянераў-аблатаў Беззаганнай Дзевы Марыі[ru] (OMI). Галоўным заданнем, якое было для іх вызначана, стала евангелізацыя тых раёнаў і частак Касцёла, дзе ён мае найменшы кантакт з людзьмі: сярод бедных і ўбогіх, сярод нізкіх слаёў грамадства.

БіскупПравіць

У 1837 годзе біскуп Фартунант дэ Мазэно ва ўзросце 88 сышоў у адстаўку і, што бывала ў той час рэдкім у Касцёле, дабіўся, каб пляменнік Яўген дэ Мазэно стаў яго пераемнікам. Урад Луі-Філіпа I, які не выказваў сімпатыі да касцёльных перамен і дзейнічаў выключна паводле свецкіх прынцыпаў, прыняў гэту намінацыю, мяркуючы, што Яўген дэ Мазэно будзе менш небяспечным у гэтым высокім рангу, чым сярод простага насельніцтва Праванса. З 1837 года да сваёй смерці ў 1861 годзе біскуп Яўген дэ Мазэно злучаў сваю пастырскую паслугу ў марсельскай дыяцэзіі з паслугай суперыёра Місіянераў-аблатаў.

Суперыёр аблатаўПравіць

20 чэрвеня 1841 года Яўген дэ Мазэно прымае маладога біскупа з Манрэаля Ігнацыя Буржэ, які шукаў місіянераў. Біскуп Марселя вырашае дапамагчы, і шэсць першых місіянераў пераплывае на іншы кантынент — у Канаду. Гэта быў ключавы момант, з якога пачалося пашырэнне евангелізацыі аблатаў на ЗША, Афрыку, Шры-Ланку, а потым на ўсе астатнія кантыненты.

Пастыр МарселяПравіць

 
Біскуп дэ Мазэно, уводдалі бачная кафедра, дзе знаходзіцца яго месца пахавання.

Падчас біскупства Яўгена дэ Мазэно насельніцтва Марселя павялічылася амаль у два разы і ў 1861 годзе дасягнула 260 тыс. жыхароў. Марсель стаў другім па велічыні і важнасці горадам у Францыі. Біскуп дэ Мазэно займае важны пасад у краіне, яго выбіраюць сенатарам у парламент, запрашаюць на каралеўскія мерапрыемствы. Аднак жа ён не баіцца адмовіцца ад запрашэння караля, калі яму неабходна ісці да паміраючай шматдзетнай маці. Біскуп дэ Мазэно адкрыў 21 новую парафію і пабудаваў 34 новыя касцёлы. Заснаваў (апрача Аблатаў) або спрыяў паўстанню шматлікіх таварыстваў і манаскіх супольнасцей для сваёй дыяцэзіі — мужчынскіх і жаночых, з якіх некаторыя існуюць да сёняшняга часу. Ён распачаў працу над дзвюма вялікімі праектамі:

  • Кафедра Марселя, якую гарадскія ўлады чакалі ўбачыць на папярэднім месцы пабудовы нягледзячы на выразны супраціў біскупа, які лічыў лепшым пабудову на цэнтральнай вуліцы горада, сёння гэта вуліца Жазефа Цьеры[8]. Загад быў падпісаны 25 верасня 1852 года Луі-Напалеонам, прэзідэнтам Французскай Рэспублікі,[9].
  • Базіліка Маці Божай на Варце (Notre-Dame de la Garde), якая стала сімвалам горада. Фартыфікацыйны камітэт дзякуючы ўмяшанню біскупа дэ Мазэно перад генералам Адольфам Ньелем, будучым маршалам Францыі, даў цвёрдую згоду на будову базілікі, а ваенны міністр, уласнік тэрыторыі, асабіста сачыў за будовай святыні[10]. Аднак жа біскуп дэ Мазэно выказваў сваё незадавальненне намінацыяй на архітэктара Анры-Жака Эсперандзьё, таму што лічыў недарэчным, каб пратэстанцкі архітэктар кіраваў пабудовай каталіцкага санктуарыя, прысвечанага Дзеве Марыі. Біскуп дэ Мазэно заклаў вуглавы камень 11 верасня 1853 года.

Заканчэнне жыццяПравіць

Хвароба аб’явілася на пачатку студзеня 1861 года. Біскуп дэ Мазэно падчас апошніх дзён казаў: «Як жа я хацеў бы бачыць сваю смерць, каб лепш прыняць Божую волю… Калі б я задрамаў у гэты момант або адчуў сябе горш, абудзіце мяне, вельмі вас прашу! Я хачу паміраць ведаючы, што паміраю!» Для сваіх духоўных сыноў Місіянераў-аблатаў Беззаганнай Марыі пакінуў завяшчанне: "Практыкуйце дасканала паміж сабою любоў, любоў, любоў, а звонку — руплівасць аб збаўленні душаў". Найстарэйшы біскуп Францыі памірае 21 мая 1861 года. Пахавальныя ўрачыстасці па прычыне пабудовы новай кафедры праходзілі ў касцёле Св. Марціна. Узначаліў літургію Святой Імшы і гамілію прамовіў арцыбіскуп Шаляндо з Экс. Гроб Яўгена дэ Мазэно знаходзіцца ў цэнтральнай капліцы кафедры Марселя.

УшанаваннеПравіць

 
Фігура святога Яўгена дэ Мазэно ў Люблінцы (Польшча)
  • Біскуп дэ Мазэно быў беатыфікаваны Святым Айцом Паўлам VI 19 кастрычніка 1975 года і пазней кананізаваны 3 снежня 1995 года Святым Айцом Янам Паўлам II. Яго ўспамін адзначаецца 21 мая[11].
  • Пры ўваходзе ў крыпту ў Базіліцы Маці Божай на Варце была змешчана фігура біскупа дэ Мазэно, выкананая Рамусам.
  • Яго імем былі названы вуліцы ў Марселі і Ліёне, а таксама ў рэгіёне Квебек у Канадзе.
  • Фігура святога Яўгена дэ Мазэно пастаўлена ў Польшчы.
  • Прыватны каледж[12], заснаваны ў 1953 годзе ў раёне Руэт горада Марселя, таксама носіць яго імя.
  • Таксама імя біскупа дэ Мазэно ўзяў прыватны каледж у Нгаундэрэ, што ў Камеруне, заснаваны 8 снежня 1954 года біскупам Івам Плюмеем ОМІ[13].

ГербПравіць

Герб біскупа дэ Мазэно. Сімвалы былі ўзяты з гербаў роду дэ Мазэно і Місіянераў-аблатаў: срэбраны фон, крыж з Кальварыі, падмурак, які абапіраецца на абрэвіятуру OMI, раздзяляючая лінія, сіні фон з трымя залатымі зоркамі, вышэй — тры чырвоныя паласы на залатым фоне[14].

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Henri Duclos (abbé), Histoire de Royaumont : Sa fondation par Saint-Louis et son influence sur la France, Tome Second, Ch. Douniol, Paris 1867, 800 p.; P. (Livre quinzième) Lire sur Google livres
  • Cardinal Roger Etchegaray, Petite vie de Eugène de Mazenod, Paris, Desclée de Brouwer, 1995.(230 p.)
  • J.Leflon, Eugène de Mazenod, évêque de Marseille, fondateur des o.m.i.Paris, Plon, 3 volumes 1957, 1960, 1964 (492 p., 668p. 862 p.)
  • A.Tache, La vie spirituelle d’Eugène de Mazenod, aux origines de la société, 1812—1818, Rome, 1963.
  • A.Roche, Biographie par l’image, Eugène de Mazenod, Lyon, 1969.
  • J.Pielorz, La vie spirituelle de Mgr de Mazenod, 1782—1812, Ottawa, 1956, 318 p.
  • R.Boudens, Mgr C.J.E. de Mazenod, évêque de Marseille et la politique, Lyon, 1951, 295 p.
  • A.Rey, Histoire de Mgr Charles Joseph Eugène de Mazenod, Rome, 1928, 3 volumes.

Зноскі

  1. а б http://www.senat.fr/senateur-2nd-empire/mazenod_charles_joseph_eugene_de0327e2.html
  2. Charles Joseph Eugène Mazenod de // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Schäfer J. Eugen von Mazenod // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. Eugène de Mazenod // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  5. Académie de Marseille, Dictionnaire des marseillais, Edisud, Marseille, 2001, p. 226, ISBN 2-7449-0254-3
  6. Cardinal Roger Etchegaray, Petite vie de Eugène de Mazenod, Paris, Desclée de Brouwer, 1995, P.52-53
  7. Cardinal Roger Etchegaray, Petite vie de Eugène de Mazenod, Paris, Desclée de Brouwer, 1995, P.61
  8. Augustin Fabre, Les Rues de Marseille, Edition Camoin, Marseille, 1869. Tome V p. 353
  9. Casimir Bousquet, La Major, cathédrale de Marseille, Vve Marius Olive, Marseille, 1857. p. 612.
  10. Robert Levet, La Vierge de la Garde au milieu des bastions, Editeur Paul Tacussel, Marseille, 1994.
  11. Voir sint Eugène de Mazenod sur Nominis.
  12. Site du collège privé Eugène-de-Mazenod, à Marseille
  13. Plumey Yves, 1990, Mission Tchad-Cameroun, documents souvenirs visages, l’annonce de l’Évangile au Nord-Cameroun et au Mayo Kebbi 1946—1986, éditions Oblates, Paris
  14. Abbé Joseph Hyacinthe Albanés, Armorial & sigillographie des Évêques de Marseille avec des notices historiques sur chacun de ces Prélats, Marius Olive, Marseille, 1884, p. 184

СпасылкіПравіць