1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных 10-й Журавіцкай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага і Жлобінскага раёнаў. 2 кастрычніка, 20 — 25 лістапада, 2 снежня 1943 года брыгада (1585 партызан, 4 атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгада
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Гомельскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Дыслакацыя Буда-Кашалёўскі і Жлобінскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Аляксей Мікалаевіч Дземчанка

Склад правіць

  • 108-ы партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага;
  • 262-і партызанскі атрад імя В. П. Чкалава;
  • 263-і партызанскі атрад імя М. І. Кутузава.

Пазней у складзе брыгады былі створаны:

  • партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага;
  • партызанскі атрад імя А. В. Суворава,

108-ы партызанскі атрад быў вылучаны ў самастойны.

15 кастрычніка 1943 года з асабовага складу 3-й роты 263-га атрада імя М. І. Кутузава арганізаваны атрад «Смерць фашызму» (расфарміраваны 4 лістапада таго ж года), а таксама згадваецца атрад імя Р. К. Арджанікідзэ, але яго баявая дзейнасць не праследжваецца.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнікі штаба правіць

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы ГомельЖлобін. У ліпені — жніўні 1943 года пусцілі пад адхон 27 эшалонаў, знішчылі 47 аўтамашын, 12 мастоў, захапілі 10 кулямётаў, 13 аўтаматаў і 180 вінтовак. У жніўні — верасні 1943 падарвалі больш за 1000 рэек.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць