10-я Журавіцкая партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

10-я Журавіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе 256-га партызанскага атрада (арганізаваны ў снежні 1942 года). У жніўні 1943 года з брыгады вылучаны атрады для арганізацыі 1-й Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Журавіцкага, Буда-Кашалёўскага, Кармянскага, Церахоўскага, Рагачоўскага, Жлобінскага, Чачэрскага раёнаў. Да 6 красавіка 1943 года брыгада ўваходзіла ў склад Клічаўскага аператыўнага цэнтра, потым — партызанскага злучэння Гомельскай вобласці. 28 верасня, 2 кастрычніка (асноўная частка), у снежні 1943 года, 24 лютага і 27 чэрвеня 1944 года (асобныя групы), брыгада (2811 партызан, 8 атрадаў) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

10-я Журавіцкая партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 2811 партызан
Дыслакацыя Журавіцкі, Буда-Кашалёўскі, Кармянскі, Церахоўскі, Рагачоўскі, Жлобінскі, Чачэрскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • 256-ы партызанскі атрад імя Сталіна;
  • 260-ы партызанскі атрад імя Калініна;
  • 261-ы партызанскі атрад імя Чапаева;
  • 264-ы партызанскі атрад імя Суворава;
  • 265-ы партызанскі атрад імя Варашылава;
  • 266-ы партызанскі атрад імя Фрунзе;
  • 267-ы партызанскі атрад «За Радзіму»;
  • 268-ы партызанскі атрад імя 25-годдзя камсамола.

Камандаванне

правіць

Камандзіры

правіць

Камісары

правіць

Начальнік штаба

правіць

Гісторыя

правіць

Партызаны наносілі ўдары на чыгуначным участку ГомельЖлобін. У чэрвені — жніўні 1943 года правялі больш за 50 дыверсій па падрыву нямецкіх эшалонаў. У аперацыі «рэйкавая вайна» на ўчастку СалтанаўкаШарыбаўка падарвалі каля 2 000 рэек. Разграмілі 11 нямецкіх апорных пунктаў, знішчылі 95 аўтамашын, 3 склады. Захапілі 27 кулямётаў, 239 вінтовак і інш. У лютым і красавіку 1943 года вялі баі з карнікамі. У кастрыніку 1943 года каля вёскі Лазоўшчына Кармянскага раёна выбілі немцаў з умацаваных пазіцый і злучыліся з Чырвонай Арміяй.

Памяць

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць