13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД

беларускае калабарацыйнае падраздзяленне

13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД (ням.: Weissruthenische-Polizei(SD)-Bataillon № 13) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі. Самі ж беларусы звычайна называлi яго батальёнам СС. Батальён быў адным з самых баяздольных і, у нейкім сэнсе, элітным беларускім фарміраваннем. Адно з найлепшых калабарацыйных фарміраванняў з беларусаў.

13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД
Weissruthenische-Polizei(SD)-Bataillon № 13
Гады існавання 19431945
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне Рэйхскамісарыят Остланд
Уваходзіць у СД (беларуская дапаможная паліцыя)
Тып батальён
Дыслакацыя
Удзел у Другая сусветная вайна

Шлях батальёна правіць

У лютым 1943 года батальён ужо складаўся з дзвюх рот, а ў маі быў кінуты на антыпартызанскую аперацыю «Котбус» у ваколіцах Мінска.

Восенню таго ж года, батальён яднаецца ў Вілейцы, такім чынам у ягоным складзе апынулася каля 1000 жаўнераў.

Частка ўзводаў была адлучаная ад батальёну на ахову канцлагера ў Калдычэве (за 20 км ад Баранавічаў) і на розныя аперацыі на Глыбоччыне і Лідчыне.

У чэрвені 1944 года батальён адступае з тэрыторыі Беларусі, а ў Аўгуставе з ягонага складу дэзертуе 150 жаўнераў з 4 афіцэрамі, якія сыйшлі ў лес. Потым яны далучыліся да Арміі Краёвай і Чорнага ката.

Такім чынам, ужо ўвосені 1944 года батальён складаўся з 600 жаўнераў, якія былі раскінутыя па розных гарадах Германіі і далучаныя ў выніку да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС.

Афіцэрскі склад правіць

На восень 1943 года афiцэрскi склад батальёна быў наступны: надлейтэнант Іван Орсiч, лейтэнанты Іван Мялешка, Антон Бандык, Дрозд, Калька, Iванiцкi, Аркадзь Качан, Якубёнак, С. Бобка, Мохарт, Сасукевiч, Кушнеровiч, Клiнцэвiч.

Форма правіць

Паводле ўмоў Францішка Кушаля, жаўнеры насілі бел-чырвона-белы сцяжок на левым рукаве і пагоню ў якасці какарды. Але таксама батальён выкарыстоўваў сімволіку СС на шлямах, у тым ліку і адамаву галаву, што бачна на здымках.

Цікавінкі правіць

  • З 27 снежня 2019 года, паводле пастанаўлення МУС Беларусі, у Беларусі сімволіка батальёна патрапіла пад забарону, але не згадваецца, што менавіта маецца на ўвазе пад ягонай сімволікай (рашэньне ўступіла ў сілу 1 лютага 2020 года)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць