Аркадзь Качан
Аркадзь Качан (13 мая 1921 — 4 снежня 1982) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.
Аркадзь Качан | |
---|---|
Род дзейнасці | беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч |
Дата нараджэння | 13 мая 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1982 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Антон Качан |
Маці | Вера Качан |
Жонка | Вольга Качан |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 13 мая 1921 г. у в. Барсуках Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы у сям’і настаўнікаў Антона і Веры Качаноў.
Вучыўся ў Дзісенскай польскай гімназіі, у 1941 г. скончыў дзесяцігодку ў Маладзечне. Пазней працаваў сакратаром суда ў Глыбокім. Па сканчэнні курсаў каманднага складу Беларускай самааховы ў Лебедзеве каля Маладзечна кіраваў ротай 13-га Беларускага паліцыйнага батальёну СД у Вілейскай акрузе. Улетку 1944 г. выехаў у Германію і трапіў у дывізію «Беларусь», разам з якой пазней здаўся амерыканцам.
Па вайне некалькі гадоў правёў у лагеры для перамешчаных асобаў у Розенгайме. Ад 1950 г. жыў у Аўстраліі, у Сіднеі. Адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы сакратар Беларускага аб’яднання ў Новай Паўднёвай Валіі. Сябра Рады БНР, Беларускага культурна-грамадскага клуба і Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Пры канцы 1970-х гг. — беларускі прадстаўнік у Выканаўчым камітэце Этнічнай рады ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін са стваральнікаў і каардынатар беларускага радыё ў Сіднеі. Сталы фундатар беларускіх выданняў і ўстаноў на эміграцыі. Дасылаў беларускую літаратуру ў бібліятэкі аўстралійскіх універсітэтаў.
Памёр 4 снежня 1982 г. у Сіднеі. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай частцы могілак Роквуд.
Памяць
правіць- Кастусь Акула прысвяціў верш памяці Аркадзя Качана.[1]
Зноскі
Спасылкі
правіць- Сёння 100 гадоў ад нараджэння... - Наталля Гардзіенка
- Кастусь Акула. Аркадзь Качан // Зважай. — Таронта: Сакавік, 1983. — № 1 (29). — С. 7. — ISSN 0700-5172.
- Кастусь Акула. Памяці Аркадзя Качана // Зважай. — Таронта: Чырвень, 1983. — № 2 (30). — С. 8. — ISSN 5172.