Во́льга Кача́н (у дзявоцтве Свідэрская, укр.: Ольга Качан, англ.: Olga Katchan; 23 ліпеня 1928, Пачаеў, Валынь, Украіна — 23 студзеня 2023, Перт, Аўстралія) — украінская і беларуская грамадская дзяячка дыяспары ў Аўстраліі[1], аўстралійскі псіхолаг, псіхалінгвістка.

Вольга Качан
укр. Ольга Качан
Імя пры нараджэнні Вольга Свідэрская
Род дзейнасці грамадская дзяячка, псіхолаг
Дата нараджэння 23 ліпеня 1928(1928-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 2023(2023-01-23) (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Аркадзь Качан
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзілася на Валыні ва ўкраінскай сям’і. Навучалася ў Варшаве, потым у Чэхаславакіі. У Другую сусветную вайну працавала перакладчыцай ва ўстановах ЮНРРА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па дапамозе і аднаўленні) і ІРО (міжнародная арганізацыя спраў уцекачоў) у Германіі[2].

У 1950 годзе перабралася ў Аўстралію, дзе пабралася шлюбам з Аркадзем Качаном (1921—1982), беларускім грамадскім і ваенным дзеячам[1]. Праз яго далучылася да беларускай справы.

У 1966 годзе скончыла Сіднейскі ўніверсітэт (атрымала дыплом бакалаўра псіхалогіі з адзнакай першай ступені), а ў 1972 годзе атрымала ступень магістркі. У 1966 годзе яна пачала працаваць выкладчыцай псіхалогіі, а ў 1988 годзе стала старэйшай выкладчыцай кафедры псіхалогіі ў Сіднейскім універсітэце[2]. Займалася псіхалінгвістыкай, мела акадэмічныя публікацыі на тэму псіхалагічных асноў, аспектаў білінгвізму. Асаблівую ўвагу прыцягнуў у 1980-я гады яе тэкст «Early Bilingualism: Friend or Foe?» («Ранні білінгвізм: сябар ці вораг?»)[2].

Ліставалася на беларускай мове з лонданскай Скарынаўкай, галоўным чынам з Аляксандрам Надсанам. Грашыма падтрымлівала беларускую справу: ахвяравала на Скарынаўку і на беларускія газеты Аўстраліі.

Пасля смерці мужа ў 1982 годзе падтрымлівала сувязі з Скарынаўкай, Беларускім інстытутам навукі і мастацтва. Пісала пра беларусаў Аўстраліі па-англійску, напрыклад, у 1988 годзе ў энцыклапедыі «The Australian People: an Encyclopedia of the Nation, its People and their Origins» («Аўстралійскі народ: энцыклапедыя нацыі, яе людзей і іх паходжання»)[1].

У маі 2019 года Вольга Качан была ўзнагароджана Падзячнай граматай імя Джэйн Арно за ўнёсак у паляпшэнне становішча жанчын і служэнне грамадству.

Жыла на пенсіі ў Сіднеі да 2021 года, затым перабралася да сына Джорджа ў Перт, дзе памерла ў 2023 годзе. Пахаваная ў Сіднеі[3].

У Скарынаўцы захоўваюцца як уласна лісты Вольгі Качан, так і супольныя з мужам лісты.

  • Early Bilingualism: Friend or Foe? / Olga Katchan // Advances in Psychology. Volume 39, 1986. — p. 667-690. (англ.)

Зноскі

правіць
  1. а б в Наталля Гардзіенка, Беларусы ў Вялікабрытаніі, Мінск, Медысонт, 2010, с. 478.
  2. а б в Уладзіслаў Гарбацкі, Памерла Вольга Качан, беларуская дзяячка і аўтарка "Уцёкаў з «раю», Новы Час, 1-03-2023, https://novychas.online/asoba/pamerla-volha-kaczan-belaruskaja-dzjajaczka-i-au
  3. BLOG AT WORDPRESS.COM, Condolences To The Family Of Olga Swiderski Katchan, JANUARY 27, 2023, https://dpcampohioresearchproject.wordpress.com/tag/olga-katchan/