У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Пачаіў[1] (укр.: Почаїв) — горад у Крэмэнэцкім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, вядомы дзякуючы Пачаіўскай лаўры. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.

Горад
Пачаіў
укр.: Почаїв
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гарадская забудова на фоне Пачаіўскай лаўры
Гарадская забудова на фоне Пачаіўскай лаўры
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1450
Першая згадка
Горад з
Плошча
44 км²
Вышыня цэнтра
356 м
Насельніцтва
7700 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3546
Паштовы індэкс
47025
КААТУУ
6123410500
Пачаіў на карце Украіны ±
Пачаіў (Украіна)
Пачаіў
Пачаіў (Цярнопальская вобласць)
Пачаіў

Па першай версіі па граматычнай форме тапонім «Пачаіў» — прыналежны прыметнік, вытворны ад дахрысціянскага імя Пачай, па іншай версіі — назва пайшла ад манастыра на рацэ Пачайна, што цячэ ў Кіеве, адкуль у 1240 г. пры спаленні горада ханам Батыем, манахі пакінулі манастыр, збеглі ў гэтыя месцы і заснавалі тут новы манастыр, захаваўшы старую назву.

Гісторыя горада

правіць

У 1442 г. вялікі князь літоўскі Казімір IV Ягелончык даў маёнтак Пачаіў крэмэнэцкаму войту, а ў 1451 г. — перадаў слузе Ваську Стральцу. Пасля Пачаіў належаў гаспадарам Бэрэжэцкім, у пачатку XVI ст. — заможнаму шляхетнаму роду Гойскіх.

У 1597 г. удава луцкага земскага суддзі Васіля Гойскага Ганна з Казынскіх заснавала ў маёнтку праваслаўны мужчынскі Успенскі манастыр і выдзеліла яму 10 валокаў зямлі (блізка 200 га) і 6 сем’яў падданых, якія па суседстве з вёскай Пачаіў (цяпер сяло Стары Пачаіў) заснавалі новае паселішча. Гэта манастырскае сяло, вядомае пасля пад назвамі Манастырская Юрыдыка, Фундушова Юрыдыка, Пачаіўская Юрыдыка, Юрыдыка, складае найстаражытную частку цяперашняга горада Пачаіў.

У 1602 г. маёнтак Пачаіў перадалі ад гойскіх шляхецкаму роду Фірлееў, у 1662 г. — Тарноўскім. У другой палове XVII ст. Тарноўскія залажылі пад манастыром новы Пачаіў, у другой палове XVIII ст. — сяло Бэрэзына.

Каля 1730 г. пры манастыры заснавана Пачаіўская друкарня. У 1778 гю граф Ян Амор Тарноўскі папрасіў у караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага прывілей на заснаванне ў маёнтку Пачаіў мястэчка, якое атрымала назву Новы Пачаіў.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 г.) тэрыторыя Пачаіва адышла да Расійскай імперыі. Спачатку Новы Пачаіў належаў да Дубенскага павета, падчас наступнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу — да Крэмэнэцькага павету Валынскай губерні.

У 1802 г. Тарноўскія заклалі гэтае мястэчка і сяло Бэрэзына Пачаіўскаму манастыру, у 1842 г. па ўказе імператара манастырскае сяло Юрыдыка і залогавае мястэчка перайшлі ў распараджэнне палаты дзяржаўнай маёмасці, у 1858 г. — канчаткова далучаныя да дзяржаўных маёнткаў.

У першай палове ХІХ ст. графы Ржышчаўскія заклалі па суседстве з Новым Пачаівам сяло Новы Тараж, або Рэдкадубы (цяпер адносіцца да Пачаіва). У выніку сялянскай рэформы 1861 г. мястэчка Новы Пачаіў стала цэнтрам Пачаіўскай воласці. У канцы ХІХ с. да гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі належала 22 населеныя пункты, аб’яднаных у 15 сельскіх абшчын. Пераважная большасць насельніцтва мястэчка Новы Пачаіў і сёлаў Юрыдыка, Бэрэзына і Новы Тараж займалася сельскай гаспадаркай, частка — гандлем, хто працаваў у майстэрнях Пачаіўскай лаўры. З навучальных устаноў у пачатку ХХ ст. у Новым Пачаіве была 2-класная царкоўна школа і школа граматы.

24 жніўня 1915 г. Новы Пачіеў, які пасля пачатку Першай сусветнай вайны апынуўся ў прыфрантавой паласе, занялі аўстра-венгерскія войскі, летам 1916 г. — расійская армія падчас Брусілаўскага прарыву.

Суседні Крэмэнэць на працягу 1917—1920 гг. 7 разоў пераходзіў з рук у рукі, а ўкраінскай уладзе падпарадкоўваўся ад пачатку 1918 да чэрвеня 1919 гг. У лютым 1918 г. Новы Пачаіў занялі нямецкія войскі, у чэрвені 1919 г. — бальшавікі, у жніўні — 1919 г. — палякі, якіх 26 ліпеня 1920 г. зноў выціснулі бальшавікі, 8 верасня 1920 г. — польскія войскі.

У пачатку 1930-х гг. Пачаіў быў падзелены на 2 населеныя пункты — мястэчка Пачаіў, дзе амаль 2/3 насельніцтва былі габрэі, і сяло Новы Пачаіў. У 1920—1939 гг. мястэчка — цэнтр Пачаіўскай гміны Крэмэнэцькага павета, ўтворанай ў межах дарэвалюцыйнай воласці.

У пачатку 1940 г. мястэчка атрымала статус пасёлка і стала цэнтрам новаўтворанага Пачаіўскага раёна. Пачала выходзіць раённая газета «Пачаіўская праўда». На аснове майстэрняў, адабраных у Пачаіўскай лаўры, створаны райпрамкамбінат.

30 чэрвеня 1941 г. Пачаіў занялі нямецкія войскі. За гады акупацыі немцы знішчылі больш за 2,5 тыс. грамадзянскіх жыхароў. 20 сакавіка 1944 г. у населены пункт ўступілі войскі Першага Украінскага фронту Чырвонай арміі.

У 1948 г. у вёсках Новы Пачаіў, Юрыдыка і Новы Тараж створаны калгасы (імя Хрушчова, імя Жданава і імя Мічурына), у 1950 г. ён аб’яднаны ў гаспадарку імя Жданава. У 1950-я гг. гэтыя вёскі аб’яднаны ў паселішча пад назвай Пачаіў, па якім пакінуты статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1957 г. адкрыты плодаагародніннавы кансервава-сушыльны завод.

У канцы 1962 г. Пачаіў страціў ролю раённага цэнтра, але на развіцці паселішчы гэта мала адбілася. У 1963 г. тут адкрылі ПТВ, у 1964 г. райпрамкамбінат рэарганізаваны ў фабрыку гаспбыттавараў, у 1966 г. адзін з яе цэхаў ператварылі ў абутковую фабрыку (у 1981 г. рэарганізаваны ў ВА «Іква»). 8 мая 1978 г. пасёлку гарадскога тыпу далі статус горада; гарадскому савету падпарадкавалі вёскі Стары Пачаіў і Зацішша.

Зноскі