3-я партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

3-я партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная 1 чэрвеня 1944 года на базе 3-га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць», дзейнічала ў партызанскае злучэнне «Трынаццаць». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага, Бярэзінскага, Круглянскага і Крупскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

3-я партызанская брыгада
Гады існавання 1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць»
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Дыслакацыя Бялыніцкі, Бярэзінскі, Круглянскі, Крупскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры П. І. Звяздаеў
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад.

Камандаванне

правіць

Камандзір

правіць
  • П. І. Звяздаеў

Камісар

правіць
  • В. А. Самсонаў

Начальнік штаба

правіць
  • А. М. Лебедзеў

Гісторыя

правіць

Партызаны ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна»: асноўныя ўдары наносілі на чыгуначным участку БарысаўОрша, каля станцыі Бобр. 20 чэрвеня 1944 года падарвалі 239 рэек.

Зноскі

Літаратура

правіць